Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

У верасні 2011 г. у Смаргоні распачне працу пераднавіцыят Таварыства імя св. Францішка Сальскага (салезіяне) і прыме першых кандыдатаў. Адказным за фармацыю кандыдатаў прызначаны кс. Аляксандр Яшэўскі SDB, які да гэтага часу з’яўляўся вікарыем парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.

17 ліпеня адбылася пілігрымка парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мір, парафію Cв. Мікалая. Кс. Ігар Лашук і парафіяне вярталі абраз “Езус перад Ананіяй”, які ад самога пачатку быў уласнасцю Мірскай парафіі. Падчас камуністычнага рэжыму абраз ледзь не быў знішчаны, але праз сумленныя рукі вернікаў быў патаемна захаваны, а праз некаторы час трапіў у нашу парафію.

24 чэрвеня - гэта Дзень Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Ён з'являецца асабліва важным святам для нашай парафіі. У гэты дзень просім аб асаблівым заступніцтве для ўсіх парафіянаў нашага апякуна - найбольшага з народжаных ад жанчыны - св. Яна Хрысціцеля.

Слухайце Мяне, выспы, і ўважайце, народы далёкія: Пан паклікаў Мяне ад улоння, ад нутробы маці Маёй назваў імя Маё і зрабіў вусны Мае, як востры меч; ценем рукі Сваёй накрываў Мяне, і зрабіў Мяне стралою завостранаю: у калчане Сваім захоўваў Мяне Іс 49 1-2

23 чэрвеня каталіцкі свет адзначыў вялікую ўрачыстасць - Свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У гэты дзень у парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылаля ўрачыстая св. Імша з працэсіях навокал касцёла. Падчас цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл склаў падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам.

Сённяшні дзень, 16 чэрвеня 2011 г. для парафіі Св. Яна Хрысціцеля з'являецца паважным днём, бо сёння - 18-я гадавіна святарства для пробашча парафіі кс. Ігара Лашука. Падчас вячэрняй св. Імшы прысутныя парафіяне склалі да Пана Бога малітвы падзякі за Дар Паклікання для кс. Ігара.

На світанні 24 красакавіка 2010 г. у капліцы Св. Яна Хрысціцеля адбылася рэзурэкцыйная святая Імша, якую цэлебраваў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB.
Перад святочнай Літургіяй пад пробліскі ранішняга сонца навокал капліцы прайшла працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якая стала сапраўдным сведчаннем таго, што Хрыстус уваскрос.

Пасхальная вігілія з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума, урачыстасццю Уваскрасення Хрыста, перамогі Яго над смерцю, а таксама вызваленне чалавецтва ад грахоў. Падчас гэтай урачыстасці вернікі аднаўляюць абяцанні, складзеныя некалі падчас Сакрамэнту Хросту, за што Касцёл прызначае поўны адпуст.

22 красавіка 2011 года па ўсім свеце не была адпраўлена ніводная св. Імша. Гэта дзень Смеці Пана - Вялікая Пятніца. Літургія Вялікай Пятніцы адбылася ў нашай парафіі а 19 гадзіне. Духоўны сэнс гэтага дня – укрыжаванне і смерць Збаўцы Езуса.
Найсвяцейшы Сакрамэнт у гэты дзень змешчаны ў Цямніцы Хрыстовай, а не ў Табернакулюме. Вялікая Пятніца з’яўляецца апошнім прыступкам перад урачыстасцю Уваскрасення Пана.

21 красавіка 2011 года ўвесь каталіцкі свет абыходзіў пачатак Пасхальнага Трыдуума - Вялікі Чацвер, дзень устанаўлення Езусам Хрыстом двух найважнейшых Сакрамэнтаў – Эўхарыстыі і Святарства. Менавіта з гэтай прычыны напачатку святой Імшы ксяндзы нашай парафіі пачулі словы падзякі і віншавання ад паствы.

31 сакавіка 2011 г. у Беларусь з нямецкай сталіцы прыбыла моладзь, якая належыць да Мальтыйскага ордэна. Гэты візіт стане пачаткам супрацоўніцтва паміж ордэнам і салезіянскімі парафіямі ў Мінску і Смаргоні.

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску