Навіны
Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:
Распачаўся Адвэнт
- Катэгорыя: Навіны
28 лістапада мы распачынаем Адвэнт. Адвэнт – гэта час, калі мы чакаем і рыхтуемся да свята Нараджэння Езуса Хрыста. Адвэнт – гэта радасны час, калі мы павінны падрыхтаваць нашы сэрцы, каб сталі домам для Пана Езуса.
Падчас Святой Імшы для дзяцей а 12 гадзіне дзеці прадставілі невялікую сцену, якая раскрывае сутнасць Адвенту.
21 лістапада – свята Хрыста Валадара Сусвету
- Катэгорыя: Навіны
Рэкалекцыі для дзяўчын у вёсцы Багданава.
- Катэгорыя: Навіны
6-га і 7-га лістапада дзяўчыны з нашай парафіі былі запрошаныя на рэкалекцыі. Дзякуючы Пану богу і, канешне, намаганням сястры Веранікі, ужо другі раз адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. Местам "дыслакацыі" абрана была вёска Багданава, у парафіі шаноўнага ксяндза Станіслава Лугоўскага.Асвячэнне могілак і асноўныя мерапрыемствы ў Лістападзе
- Катэгорыя: Навіны
Набліжаецца лістапад — час, калі Каталіцкі Касцёл асабліва моліцца за памерлых. Па традыцыі, у актаву з 1 па 8 лістапада адбываецца наведванне могілак. Душпастыры клапоцяцца аб тым, каб асвяціць месцы пахаванняў, а вернікі дбаюць аб чысціні магіл і моляцца за памерлых.
Падрабязней: Асвячэнне могілак і асноўныя мерапрыемствы ў Лістападзе
Восеньскі кірмаш для моладзі
- Катэгорыя: Навіны
24 кастрычніка пасля святой Імшы на 13:30запрашаем моладзь на Восеньскі кірмаш.
Вас чакаюць вясёлыя градкі і добры ўраджай!
Абавязкова прыходзьце, не пашкадуеце!
Для агульнага кулінарнага святкавання прыносім хатняе печыва, піражкі або іншыя самаробныя прысмакі!
Рэкалекцыі ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску правёў кс. Ян Рэчэк
- Катэгорыя: Навіны
10–12 кастрычніка 2010 г. парафія Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат) перажывала дні духоўнага аднаўлення. Рэкалекцыі праводзіў кс. Ян Рэчэк, які прыбыў разам са спадарыняй Станіславай, якую ў Польшчы называюць сястрой. Праз заступніцкую малітву яны маліліся аб унутраным аздараўленні для кожнага, хто прыходзіў у гэтыя дні ў святыню.Падрабязней: Рэкалекцыі ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску правёў кс. Ян Рэчэк
Кардынал Юзаф Томко наведаў парафію Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску
- Катэгорыя: Навіны
8 кастрычніка 2010 г. мінскую парафію Святога Яна Хрысціцеля наведаў папскі легат кардынал Юзаф Томко, былы Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, якога суправаджаў арцыпастыр архідыяцэзіі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У гэтыя дні, з 8 па 10 кастрычніка, ватыканскі іерарх прабываў з візітам у Беларусі з нагоды святкавання 300-годдзя кансэкрацыі мінскай архікатэдры.Падрабязней: Кардынал Юзаф Томко наведаў парафію Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску
Развітанне з с. Віялетай
- Катэгорыя: Навіны
У нядзелю 5 верасня нашую парафію пакідае сястра Віялета Врубель. Цяпер яна будзе працаваць у Грузіі. Доўгія 4 гады яна працавала пры нашай парафіі, а таксама парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, што ў Бараўлянах. Незлічоная колькасць удзячных аддай працы с. Віалеты людзей - дзяцей, моладзі, маладых сужанцаў, сталых парафіянаў. Яна дапамагала ўсім, каму толькі магага і нават больш за тое. Яе словы, праца і галоўнае - шчырая ўсмешка НАЗАЎСЁДЫ застанецца ў сэрцах парафіянаў!
Ад імя парафіі выяўляем глыбокую ўдзячнасць нашай "Дырэкторке"с. Віялеце FMA! І жадаем Вам Божага Благаслаўлення на жыццёвым шляху і "урадлівай глебы" у працы на карысць Богу і бліжнім!
Нагадваем, што ў нядзелю 5 верасня а 13.30 кожны парафіянін будзе мець магчымасць развітацца з с. Віалетай.
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Раўбічах
- Катэгорыя: Навіны
Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, 15 жніўня 2010 г., у Раўбічах адбылася святая Імша на месцы будаўніцтва парафіяльнага дома. Падчас літургіі пробашч парафіі кс. Віктар Гайдукевіч SDB асвяціў ваду з крыніцы, якая пачала біць на тым месцы, дзе ў 1650 г. падчас навальніцы з’явіўся абраз Маці Божай Карміліцы.Падрабязней: Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Раўбічах
Набажэнствы ў Раўбічах будуць адбывацца на месцы будаўніцтва парафіяльнага дома
- Катэгорыя: Навіны
Для вернікаў парафіі Святога Мацвея ў Раўбічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) распачынаюцца рэгулярныя набажэнствы на месцы будаўніцтва парафіяльнага дома. Да гэтага Эўхарыстыя цэлебравалася ў дамах парафіянаў. Святыя Імшы будуць адбывацца кожную нядзелю ў 10.00.
Падрабязней: Набажэнствы ў Раўбічах будуць адбывацца на месцы будаўніцтва парафіяльнага дома










