Кардынал Юзаф Томко наведаў парафію Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску
- Катэгорыя: Навіны
8 кастрычніка 2010 г. мінскую парафію Святога Яна Хрысціцеля наведаў папскі легат кардынал Юзаф Томко, былы Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, якога суправаджаў арцыпастыр архідыяцэзіі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У гэтыя дні, з 8 па 10 кастрычніка, ватыканскі іерарх прабываў з візітам у Беларусі з нагоды святкавання 300-годдзя кансэкрацыі мінскай архікатэдры.У межах візіту кардынал Томко наведаў рыма-каталіцкія парафіі Мінска, у тым ліку і серабранкаўскую. Іерарх пабываў на месцы будаўніцтва першага за апошнія 100 год касцёла ў Мінску, што ўзводзіцца побач з капліцай. Акрамя гэтага, папскі легат наведаў моладзевы цэнтр імя св. Яна Боска, што дзейнічае пры парафіі, якой апякуюцца ксяндзы салезіяне.
Падчас наведвання парафіі адбылася кароткая малітва іерархаў у капліцы.
Падчас наведвання парафіі адбылася кароткая малітва іерархаў у капліцы.
Матэрыял сайта Catholic.by











