АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ 2025 год
- Катэгорыя: Аб'явы
АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ 2025 год
Ў ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
Рэкалекцыяніст – кс. Аляксей Раманчук
І дзень ПЯТНІЦА – 5 снежня
18.45 Гімн да Духа Святога (пачатак рэкалекцый)
19.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх
ІІ дзень СУБОТА – 6 снежня
6.55 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (Рараты)
10.00 Св. Імша з навукай для групаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве, Апостальства дапамогі душам чысцовым
11.30 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і святы Ружанец з Фацімскімі Разважаннямі
16.00 Св. Імша з навукай для дзяцей, якія рыхтуюцца да першай Камуніі і для іх бацькоў
19.00 Св. Імша з навукай для моладзі
20.30 Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з разважаннямі для моладзі
ІІІ дзень НЯДЗЕЛЯ – 7 снежня
8.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх
10.00 Св. Імша з навукай для дзяцей і іх бацькоў
12.00 Св. Імша Сумма з агульнай навукай для ўсіх
16.00 Сустрэча і навука для сужанскіх пар
18.15 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і святы Ружанец
19.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (заканчэнне рэкалекцый)
Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста Валадара Сусвету 23 лістапада 2025 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста Валадара Сусвету 23 лістапада 2025 года
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 24 лістапада, панядзелак – Успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра,
і паплечнікаў6 мучанікаў. Таксама згодна з традыцыяй Салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. Напрыканцы кожнай св. Імшы, праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў, можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі для сябе і блізкіх. Пасля св. Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усіх вернікаў! - 25 лістапада, аўторак – Успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны
і мучаніцы. - 30 лістапада, нядзеля – І Нядзеля Адвэнту, час асабістага навяртання
і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння. Пачатак
і першы дзень навэнны да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Навэннай будзем маліцца на прыканцы св. Імшаў. Запрашаем да супольнай малітвы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 5, 6, 7 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Аляксей Раманчук, пробашч парафіі Маці Божай у Будславе. Распарадак Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў, альбо інтэрнэт старонцы нашай парафіі.
- На Адвэнтовы час, Раратнія Св. Імшы ў нашай святыні будуць адбывацца кожны будні дзень у 6.55. Запрашаем і заахвочваем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
- 7 снежня, у нядзелю, на 10.00 гадзіну, усёй нашай парафіяй будзем перажываць урачыстую падзею. Чарговыя юнакі нашай парафіі будуць прыняты ў кандыдаты на міністрантаў. Памятаем пра іх у сваіх малітвах.
- Запрашаем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, літургічныя каляндары на Новы 2026 год, а таксама аплаткі і сена на надыходзячыя святы Божага Нараджэння.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам за сённяшнія ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы Духоўнай Семінарыі ў Гродна, а таксама на патрэбы завяршэння будаўніцтва нашай новай святыні. Божа, адары кожнага ахвярадаўцу патрэбнымі ласкамі!
Нядзеля Спаслання Духа Святога – 8 чэрвеня 2025 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 9 чэрвеня, панядзелак – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
- 11 чэрвеня, серада – Успамін св. Барнабы, апостала.
- 12 чэрвеня, чацвер – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага Святара.
- 13 чэрвеня, пятніца – Успамін св. Антонія, прэзбітэра і доктара Касцёла.
- 15 чэрвеня, нядзеля – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
- 19 чэрвеня, чацвер – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Святыя Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у Святой Імшы абавязковы.
- 22 чэрвеня, нядзеля – Ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы завяршэння будаўніцтва нашай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Чэрвенскія набажэнствы, пасвечаныя Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса,
у нашай святыні адбываюцца па будням у 18.30. - Запрашаем моладзь у Салезіянскую моладзевую евангелізацыйную пілігрымку Смаргонь-Будслаў, якая запланавана з 29 чэрвеня па
5 ліпеня. Завершыцца пілігрымка ўрачыстай Святой Імшой ў гонар Маці Божай Будслаўскай. Калі хто жадае ўдзельнічаць у пілігрымцы, павінен мець ад 14 да 35 год. Пры сабе неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, палатку ці месца ў палатцы сябра. Асаблівым чынам нагадваем пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі. Каб прыняць удзел у пілігрымцы, трэба абавязкова зарэгістравацца анлайн у гугл форме па спасылцыBY. Рэгістрацыя трывае да 19.06.2024 уключна. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да кс. Алега Каралёва SDB - 15 чэрвеня, нядзеля – адбудзецца ўрачыстая працэсія “Божага Цела” па вуліцах г. Мінска. Разпачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы ў 9.00. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі ў 19.00. На 8.00; 10.00 і 12.00 Святых Імшаў не будзе Запрашаем усіх вернікаў, асабліва дзяцей, моладзь, парафіяльныя групы і колы прыняць свой удзел у працэсіі, асабліва ва ўрачыстым суправаджэнні нашых парафіяльных харонгвій. Мужчынаў просім калі ласка звярнуцца да ксяндза пробашача, каб дапамагчы несці ў працэсіі хоронгвіі.
- Увага дзеці, падлеткі і бацькі! Набліжаюцца летнія вакацыі. У гэтым годзе для дзетак з 8 поўных гадоў па 4 клас адбудуцца вакацыі
з Богам, з 17 па 21 чэрвеня ва Ўселюбе. Ужо раcпачалася online-рэгістрацыя на старонцы ў Інстаграм нашага акаунта. Для дзетак
з 5 па 7 клас – з 9 па 13 ліпеня. Для падлеткаў з 8 класа і вышэй – з 15 па 19 ліпеня. Плануйце калі ласка час, бо месцы абмежаваныя. Даты яшчэ раз можна ўбачыць на дошцы аб’яў. - Заахвочваем вернікаў набываць у парафіяльным кіёску новы часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера” з цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.
ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ
- Катэгорыя: Аб'явы
17 красавіка – Вялікі Чацвер
20.00
18 красавіка – Вялікая Пятніца Мукі Пана
20.00
19 красавіка
Вялікая Субота – Пасхальная Вігілія
20.00
20 красавіка
Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні
10.00 – Св. Імша для ўсіх
12.00 – Св. Імша для ўсіх
19.00 – Св. Імшы не будзе!!!
ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ АЛЬБО НЯДЗЕЛЯ МУКІ ПАНА 13 красавіка 2025 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 17 красавіка. Вялікі Чацвер – Свята ўстанаўлення двух цудоўных Сакрамэнтаў: Святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень галоўная Св. Імша адбудзецца толькі а 20.00 гадзіне. Пасля Св. Імшы – адбудзецца адарацыя пры цямніцы Панскай.
- 18 красавіка. Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень усім Касцёлам перажываем Літургію Мукі Пана, а таксама адарацыю крыжа. Пачатак Літургіі а 20.00 гадзіне. Адарацыя і ўшанаванне Крыжа будзе адбывацца праз нізкі ўклон, альбо ўкленчванне на два каленка, без уцалавання. Ахвяраванні, сабраныя падчас адарацыі Крыжа, прызначаюцца на патрэбы касцёла Гробу Пана ў Святой Зямлі. У Вялікую Пятніцу абавязуе сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў. Таксама ў гэты дзень разпачынаем навэнну да Божай Міласэрнасці.
- 19 красавіка. Вялікая Субота. – Пасхальная Вігілія. Пачатак а 20.00 гадзіне. Усіх удзельнікаў Вігіліі просім у гэты дзень узяць з сабой свечкі. У Вялікую Суботу ад 9.00 гадзіны раніцы будзем асвячаць Вялікодныя стравы, праз кожных 30 хвілін, да гадзіны 19.00.
- 20 красавіка. Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
Св. Імшы:
6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі: моладзь, дзяцей і ўсіх вернікаў нашай парафіі. Мужчынаў просім дапамагчы несці ў працэсіі літургічныя пасхальныя рэчы: Пасхал, фігуру Уваскрослага Хрыста, бальдахім і харонгвіі.
10.00 – Св. Імша для ўсіх
12.00 – Св. Імша для ўсіх
19.00 - Св. Імшы не будзе!!!
- 16 красавіка, серада – а 18.00 гадзіне адбудзецца сустрэча міністрантаў нашай парафіі, для падрыхтоўкі літургіі на трыдыум Пасхальны. Просім абавязкова прысутнічаць.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто на гэтым тыдні прыйшоў на суботнік дапамагчы ў прыбіранні тэрыторыі вакол нашай святыні да надыходзячых святаў. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі, пасхалікі свечкі на святочны стол а таксама пасхальныя упрыгожванні на святочны стол.
- Пры ўваходзе да нашай капліцы знаходзяцца прадстаўнікі Каталіцкага хрысціянскага цэнтра ў Мінску, у якіх можна набыць пасхальныя баранчыкі. Грошу з продажу пойдуць на святочныя мерапрыемствы для дзяцей.
- Пры галоўным алатары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў на кветкі да Гроба Езуса Хрыста.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










