Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 9 чэрвеня, панядзелак – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
  • 11 чэрвеня, серада – Успамін св. Барнабы, апостала.
  • 12 чэрвеня, чацвер – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага Святара.
  • 13 чэрвеня, пятніца – Успамін св. Антонія, прэзбітэра і доктара Касцёла.
  • 15 чэрвеня, нядзеля – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
  • 19 чэрвеня, чацвер – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Святыя Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у Святой Імшы абавязковы.
  • 22 чэрвеня, нядзеля – Ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы завяршэння будаўніцтва нашай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі.

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Чэрвенскія набажэнствы, пасвечаныя Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса,
    у нашай святыні адбываюцца па будням у 18.30.
  • Запрашаем моладзь у Салезіянскую моладзевую евангелізацыйную пілігрымку Смаргонь-Будслаў, якая запланавана з 29 чэрвеня па
    5 ліпеня. Завершыцца пілігрымка ўрачыстай Святой Імшой ў гонар Маці Божай Будслаўскай. Калі хто жадае ўдзельнічаць у пілігрымцы, павінен мець ад 14 да 35 год. Пры сабе неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, палатку ці месца ў палатцы сябра. Асаблівым чынам нагадваем пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі. Каб прыняць удзел у пілігрымцы, трэба абавязкова зарэгістравацца анлайн у гугл форме па спасылцыBY. Рэгістрацыя трывае да 19.06.2024 уключна. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да кс. Алега Каралёва SDB
  • 15 чэрвеня, нядзеля – адбудзецца ўрачыстая працэсія “Божага Цела” па вуліцах г. Мінска. Разпачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы ў 9.00. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі ў 19.00. На 8.00; 10.00 і 12.00 Святых Імшаў не будзе Запрашаем усіх вернікаў, асабліва дзяцей, моладзь, парафіяльныя групы і колы прыняць свой удзел у працэсіі, асабліва ва ўрачыстым суправаджэнні нашых парафіяльных харонгвій. Мужчынаў просім калі ласка звярнуцца да ксяндза пробашача, каб дапамагчы несці ў працэсіі хоронгвіі.
  • Увага дзеці, падлеткі і бацькі! Набліжаюцца летнія вакацыі. У гэтым годзе для дзетак з 8 поўных гадоў па 4 клас адбудуцца вакацыі
    з Богам, з 17 па 21 чэрвеня ва Ўселюбе. Ужо раcпачалася online-рэгістрацыя на старонцы ў Інстаграм нашага акаунта. Для дзетак
    з 5 па 7 клас – з 9 па 13 ліпеня. Для падлеткаў з 8 класа і вышэй – з 15 па 19 ліпеня. Плануйце калі ласка час, бо месцы абмежаваныя. Даты яшчэ раз можна ўбачыць на дошцы аб’яў.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у парафіяльным кіёску новы часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера” з цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
  • Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску