Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста Валадара Сусвету 23 лістапада 2025 года

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 24 лістапада, панядзелак – Успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра,
    і паплечнікаў6 мучанікаў. Таксама згодна з традыцыяй Салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. Напрыканцы кожнай св. Імшы, праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў, можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі для сябе і блізкіх. Пасля св. Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усіх вернікаў!
  • 25 лістапада, аўторак – Успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны
    і мучаніцы.
  • 30 лістапада, нядзеля – І Нядзеля Адвэнту, час асабістага навяртання
    і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння. Пачатак
    і першы дзень навэнны да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Навэннай будзем маліцца на прыканцы св. Імшаў. Запрашаем да супольнай малітвы.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 5, 6, 7 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Аляксей Раманчук, пробашч парафіі Маці Божай у Будславе. Распарадак Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў, альбо інтэрнэт старонцы нашай парафіі.  
  • На Адвэнтовы час, Раратнія Св. Імшы ў нашай святыні будуць адбывацца кожны будні дзень у 6.55. Запрашаем і заахвочваем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • 7 снежня, у нядзелю, на 10.00 гадзіну, усёй нашай парафіяй будзем перажываць урачыстую падзею. Чарговыя юнакі нашай парафіі будуць прыняты ў кандыдаты на міністрантаў. Памятаем пра іх у сваіх малітвах.
  • Запрашаем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, літургічныя каляндары на Новы 2026 год, а таксама аплаткі і сена на надыходзячыя святы Божага Нараджэння.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам за сённяшнія ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы Духоўнай Семінарыі ў Гродна, а таксама на патрэбы завяршэння будаўніцтва нашай новай святыні. Божа, адары кожнага ахвярадаўцу патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску