АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ 2024 год Ў ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
- Катэгорыя: Аб'явы
Рэкалекцыяніст – кс. Павел Рудзьман
І дзень ПЯТНІЦА – 6 снежня
18.45 Гімн да Духа Святога (пачатак рэкалекцый)
19.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх
ІІ дзень СУБОТА – 7 снежня
7.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (Рараты)
10.00 Св. Імша з навукай для групаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве, Апостальства дапамогі душам чысцовым.
16.00 Св. Імша з навукай для дзяцей і іх бацькоў
18.00 Выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і пакутнае набажэнства.
19.00 Св. Імша з навукай для моладзі
20.30 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для моладзі
ІІІ дзень НЯДЗЕЛЯ – 8 снежня
8.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх
10.00 Св. Імша з навукай для дзяцей і іх бацькоў
12.00 Св. Імша Сумма з агульнай навукай для ўсіх
16.00 Сустрэча з сем’ямі (будынак араторыя)
18.15 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту (Нешпары)
19.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (заканчэнне рэкалекцый)
XXVІІІ Звычайная нядзеля – 13 кастрычніка 2024 год
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 15 кастрычніка, аўторак – Успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
- 16 кастрычніка, серада – Успамін св. Ядвігі, законніцы, а таксама св. Маргарыты Марыі Алякок, панны.
- 17 кастрычніка, чацвер – Успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
- 18 кастрычніка, пятніца – Свята св. Лукі, Евангеліста.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Месяц кастрычнік пасвячаем малітве на Святым Ружанцы.
- Распарадак Ружанцовых набажэнстваў у парафіі св. Яна Хрысціцеля:
Будні - 18.00 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту ў будынку святыні.
Чацвер - 30 для моладзі ў будынку араторыя.
Субота - 16.00 для дзяцей і бацькоў у будынку капліцы.
- Запрашаем дзяцей і падлеткаў разам з бацькамі прыняць удзел ў конкурсе “Ружанец сваімі рукамі”. Ружанец можна зрабіць з розных матэр’ялаў. Прынесці ружанец неабходна да 20 кастрычніка разам з сямейным фотаздымкам, дзе будзе знаходзіцца гэты Ружанец. 27 кастрычніка пераможцаў чакаюць узнагароды. З пытаннямі просім звяртацца да сястры Ірыны.
- 15 кастрычніка, аўторак – у будынку нашай святыні ў 19.00 будзе цэлебравацца Св. Імша за душы церпячыя ў чысцу. Запрашаем да супольнай малітвы ўсіх, хто належыць да руху апостальства дапамогі душам, церпячым у чысцу, а таксама ўсіх жадаючых.
- Прыпамінаем дзецям і моладзі аб запісах на катэхэзу. Бацькоў і апекуноў вельмі просім у гэтым дапамагчы. Заняткі ўжо распачаліся. За дакладнай інфармацыяй просім звяртацца да сясцёр-салезіянак.
- 20 кастрычніка, нядзеля – прыпадае трэцяя нядзеля месяца, згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на завяршэнне будаўніцтва нашай святыні.
- 20 кастрычніка, нядзеля – у 16.00 у будынку святыні, адбудзецца асобная Святая Імша для дзяцей, якія рыхтуюцца да першай Святой Камуніі (разам з бацькамі). Пасля Св. Імшы адбудзецца сустрэча з бацькамі.
- Запрашаем хлопцаў далучыцца да кандыдатаў у міністранты, каб несці сваю паслугу пры алтары ў нашай святыні. Запісацца можна ў закрыстыі. Бацькоў і апекуноў просім у гэтым дапамагчы.
- Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі памерлых (выпамінкі) можна прыносіць ў парафіяльны кіёск.
- Студэнтаў і працуючую моладзь запрашаем на моладзевую катэхезу, якая праходзіць ў будынку араторыя па серадам у 20.00.
- Увага! Дзеці і падлеткі!!! З 28 кастрычніка па 31 кастрычніка пры будынку араторыя адбудуцца восеньскія вакацыі.
дзеці , 2-5 клас - з 9:00 да 16.00. Прыводзіць дзяцей можна у 8.00. Ахвяра за вакаці: 40 BYN. Калі ёсць фінансавыя пытанні, просім звяртацца да кс. Алега.
падлеткі , 6-11 клас - з 17:00 да 21:00. Ахвяра за ўдзел у вакацыях: 15 BYN.
Запісацца на вакацыі можна да 23 кастрычніка ў парафіяльным кіёску, альбо online праз інстаграм нашага араторыя.
- У парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з артыкуламі на розныя хрысціянскія тэматыкі, а таксама каляндары на новы 2025 год.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам за вашыя ахвяраванні на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні, на патрэбы парафіі
і араторыя. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
XVІІ Звычайная нядзеля 28 ліпеня 2024 год
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 29 ліпеня, панядзелак – успамін святых Марты, Марыі і Лазара.
- 31 ліпеня, серада – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, прэзбітэра.
- 1 жнівеня, чацвер – прыпадае першы чацвер месяца, молімся аб новыя
і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця. Таксама ўспамінаем бл. Аўгуста Чартарыскага, святара салезіяніна і св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла. - 2 жнівеня, пятніца – прыпадае першая пятніца месяца, аддаём пашану
і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету. - 3 жніўня, субота – прыпадае першая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Марыі. У 18.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і набажэнства Фацімскага Ружанца.
З жыцця нашай парафіі:
- Ад нашай парафіі арганізоўваецца чарговая пілігрымка ў Рым - з 4 па 13 кастрычніка 2024 года. Ахвяра за пілігрымку: 615 Еўра. Пад час пілігрымкі мы наведаем важныя хрысціянскія месцы Еўропы і наступныя гарады: Чэнстахова, Вена, Венецыя, Асізі, Рым, Фларэнцыя. Таксама плануецца ўдзел ва аўдыенцыі з Папай Рымскім (калі здароўе пантыфіка і абставіны гэта дазволяць). У кошт уключаны: праезд, пражыванне ў гатэлях, экскурсіі, а таксама сняданні, калі начуем у гатэлях. Дадаткова аплачваецца віза (каля 35 Еўра), медыцынская страхоўка і іншыя прыёмы ежы. Запісацца можна ў кіёску нашай капліцы да 30 ліпеня 2024 года. Колькасць месцаў абмежавана. Дадатковая інфармацыя размешчана на дошцы аб’яў.
- Запрашчаем мужчынаў дапамагчы пакасіць траву вакол нашай святыні. Прыйсці можна ў вольным часе. Па магчымасці можна пренесці сваю бензакасу. Загадзя выказваем шчырую падзяку.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні, а таксама на патрэбы парафіі і араторыя. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
Нядзеля спаслання Духа Святога – 19 мая 2024 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным калянадаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 20 мая, панядзелак – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
- 22 мая, серада – Успамін св. Рыты з Касіі, законніцы.
- 23 мая, чацвер – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
- 24 мая, пятніца – урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Св. Імшы будуць цэлебравацца: 7.00; 19.00. Пасля вячэрняй св. Імшы вакол нашай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў. Запрашаем усіх да ўдзелу і просім узяць з сабой лампадкі. У гэты дзень за набожны ўдзел ва ўрачыстасці можна атрымаць поўны адпуст.
- 25 мая, субота – Успамін св. Марыі Магдалены Паццы, панны.
- 26 мая, нядзеля – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 19 мая, нядзеля, можна атрымаць адпуст за прачытанне гімна да Духа Святога.
- 26 мая, нядзеля – у 10.00 у нашай парафіі будзем святкаваць свята Першай Святой Камуніі. Памятаем ў нашых малітвах пра дзетак, якія ў першыню прыступяць да гэтага Сакрамэнту.
- 1 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага Дня Дзіцяці, якое ў гэтым годзе спалучана з штогадовым спатканнем першакамунійных дзяцей. Запрашаюцца дзеці і бацькі з усёй Беларусі. Ад нашай парафіі арганізаваны аўтобус. Ёсць яшчэ вольныя месцы. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску да 22 мая. Кошт паездкі: для дарослых – 25 руб., для дзяцей 10 руб. Выезд у 7.30 ад капліцы.
- 2 чэрвеня, нядзеля – адбудзецца ўрачыстая працэсія Божага Цела па вуліцах г. Мінска. Распачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы ў 9.00. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі ў 19.00. Заахвочваем усіх вернікаў, асабліва дзяцей, моладзь, парафіяльныя групы і колы прыняць ўдзел у працэсіі.
- З 9 па 18 ліпеня запрашаем дзяцей і падлеткаў на летнія вакацыі з Богам, якія пройдуць пры нашым араторыі. Запіс у кіёску, альбо анлайн праз інстаграм араторыя.
- У парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з артыкуламі на розныя хрысціянскія тэматыкі. Заахвочваем да набыцця.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ, АЛЬБО НЯДЗЕЛЯ МУКІ ПАНА 24 сакавіка 2024 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 28 сакавіка. Вялікі Чацвер. Свята ўстанаўлення двух цудоўных Сакрамэнтаў: Святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень галоўная Св. Імша адбудзецца толькі ў 20 00. Пасля Св. Імшы адбудзецца адарацыя пры цямніцы Панскай.
- 29 сакавіка. Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень усім Касцёлам перажываем Літургію Мукі Пана, а таксама адарацыю крыжа. Пачатак Літургіі ў 20 00. Адарацыя і ўшанаванне Крыжа будзе адбывацца праз нізкі ўклон, альбо ўкленчванне на два калена, без уцалавання. У Вялікую Пятніцу абавязуе сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў. Таксама ў гэты дзень распачынаем навэнну да Божай Міласэрнасці.
- 30 сакавіка. Вялікая Субота. Пасхальная Вігілія. Пачатак у 20 00. Усіх удзельнікаў Вігіліі просім у гэты дзень узяць з сабой свечкі.
У Вялікую Суботу з 9.00 да 19.00 праз кожных 30 хвілін будзем асвячаць Вялікодныя стравы.
- 31 сакавіка. Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
Св. Імшы:
6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі: моладзь, дзяцей і ўсіх вернікаў нашай парафіі. Мужчынаў просім дапамагчы несці літургічныя пасхальныя рэчы: Пасхал, фігуру Уваскрослага Хрыста, бальдахім і харонгвіі.
10.00 – Св. Імша для ўсіх
12.00 – Св. Імша для ўсіх
19.00 - УВАГА! Св. Імшы НЕ будзе!!!
- 27 сакавіка, серада – у 18.00 адбудзецца сустрэча міністрантаў нашай парафіі, для падрыхтоўкі літургіі на трыдыум Пасхальны. Прысутнасць абавязковая!
- Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў мінулую нядзелю ахвяры збіралі на завяршэнне будаўніцтва нашай святыні. Збіраем на набыццё абсталявання для ўнутранага асвятлення новай святыні, кошт якога складае 73702 руб. За чатыры апошнія месяцы вернікамі было сабрана 35 830 руб. Засталося сабраць 37 872 руб. Пры галоўным алтары выстаўлены праект асвятлення, а таксама скрыня, у якую збіраем ахвяраванні для рэалізацыі гэтага праекта.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто на гэтым тыдні прыйшоў на суботнік дапамагчы ў прыбіранні тэрыторыі вакол нашай святыні да надыходзячых святаў. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!