Паводле літургічнага на гэтым тыдні прыпадае:
- 25 лютага, аўторак – успамін св. Алаізія Версілія, біскупа і св. Калікста Караварыё, святара, мучанікаў Кітая.
- 1 сакавіка, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Згодна з традыцыяй нашай парафіі
ў 17.00 будзе цэлебравацца Св. Імша ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца, пасля якой адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту спалучаная з Ружанцовым набажэнствам. Запрашаем. - 2 сакавіка, нядзеля – У 18.15 будзем маліцца нешпары за памерлых, пасля якіх а 19.00 гадзіне будзе цэлебравацца св. Імша ў інтэнцыі душаў церпячых у чыстцу. Запрашаем да супольнай малітвы членаў апостальства дапамогі душам чыстцовым і ўсіх жадаючых.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вуліцы Гараўца. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не можа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Вялікапостныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 14, 15, 16 сакавіка. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Павел Мазан. Разпарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- У парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” .
- Выказваем падзяку ўсім вернікам за кожнае ахвяраванне, якія Вы складаеце на патрэбы дальнейшага будаўніцтва новай святыні. Ахвяраванні збіраем на набыццё гукавой сістэмы, інсталяцыя якой запланавана ў сакавіку месяцы.
- Дзякуем усім, мужчынам і жанчынам, якія на гэтым тыдні прыйшлі папрацваць пры будове святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.