Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 17 красавіка. Вялікі Чацвер – Свята ўстанаўлення двух цудоўных Сакрамэнтаў: Святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень галоўная Св. Імша адбудзецца толькі а 20.00 гадзіне. Пасля Св. Імшы – адбудзецца адарацыя пры цямніцы Панскай.
  • 18 красавіка. Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень усім Касцёлам перажываем Літургію Мукі Пана, а таксама адарацыю крыжа. Пачатак Літургіі а 20.00 гадзіне. Адарацыя і ўшанаванне Крыжа будзе адбывацца праз нізкі ўклон, альбо ўкленчванне на два каленка, без уцалавання. Ахвяраванні, сабраныя падчас адарацыі Крыжа, прызначаюцца на патрэбы касцёла Гробу Пана ў Святой Зямлі. У Вялікую Пятніцу абавязуе сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў. Таксама ў гэты дзень разпачынаем навэнну да Божай Міласэрнасці.
  • 19 красавіка. Вялікая Субота. – Пасхальная Вігілія. Пачатак а 20.00 гадзіне. Усіх удзельнікаў Вігіліі просім у гэты дзень узяць з сабой свечкі. У Вялікую Суботу ад 9.00 гадзіны раніцы будзем асвячаць Вялікодныя стравы, праз кожных 30 хвілін, да гадзіны 19.00.
  •  20 красавіка. Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.

Св. Імшы:

6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі: моладзь, дзяцей і ўсіх вернікаў нашай парафіі. Мужчынаў просім дапамагчы несці ў працэсіі  літургічныя пасхальныя рэчы: Пасхал, фігуру Уваскрослага Хрыста, бальдахім і харонгвіі.

10.00 – Св. Імша для ўсіх

12.00 – Св. Імша для ўсіх

19.00 - Св. Імшы не будзе!!!

 

  • 16 красавіка, серада – а 18.00 гадзіне адбудзецца сустрэча міністрантаў нашай парафіі, для падрыхтоўкі літургіі на трыдыум Пасхальны. Просім абавязкова прысутнічаць.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто на гэтым тыдні прыйшоў на суботнік дапамагчы ў прыбіранні тэрыторыі вакол нашай святыні да надыходзячых святаў. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі, пасхалікі свечкі на святочны стол а таксама пасхальныя упрыгожванні на святочны стол.
  • Пры ўваходзе да нашай капліцы знаходзяцца прадстаўнікі Каталіцкага хрысціянскага цэнтра ў Мінску, у якіх можна набыць пасхальныя баранчыкі. Грошу з продажу пойдуць на святочныя мерапрыемствы для дзяцей.
  • Пры галоўным алатары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў на кветкі да Гроба Езуса Хрыста.
  • Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску