Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

З 18-га па 26-е верасня група моладзі з парафіі Св. Яна Хрысціцеля, а таксама з парафіі Св. Міхала Арханёла (г. Смаргонь) выязджала  ў Германію на сустрэчу з моладдзю з Мальтыйскага Ордэна ў г. Берліне. Прадстаўляем вашай увазе ўражанні некаторых удзельнікаў паездкі.

З благаслаўлення Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і па ініцыятыве кс. Ігара Лашука SDB, былога пробашча нашай парафіі, згодна з рашэннем Мінгарвыканкама ад 25 жніўня 2011 г., у Мінску зарэгістравана парафія пад тытулам Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

Відэа прэзентацыя прысвечаная развітанню кс. Ігара Лашука SDB з парафіяй Св. Яна Хрысціцеля г. Мінск

{flvremote}http://www.youtube.com/watch?v=5rYPM4cv0TM{/flvremote}

Сёння, 11 верасня, а 10 гадзіне падчас Святой Імшы парафія Св. Яна Хрысціцеля развітвалася са сваім пробашчам айцом Ігарам Лашуком.

Шмат парафіян прыйшло сёння ў капліцу імя Св. Яна Хрысціцеля, каб маліцца разам са сваім шаноўным пробашчам кс. Ігарам Лашуком, скласці яму падзяку за шматгадовую працу на Хвалу Божую, а таксама паслухаць казанне, якое кс. Ігар скіраваў да люду Божага.

Сёння 4 верасня падчас святой Імшы сумы адбыўся ўступ кс. Аляксандра Мятліцкага SDB на пасаду пробашча парафіі Св. Яна Хрысціцеля. Дагэтуль ён займаў аналагічную пасаду ў Парафіі Св. Міхала Арханёла г. Смаргонь.

Калі яшчэ хтосці не ведае гэтага маладога ксяндза, які з 1-га жіўня распачаў сваё служэнне ў якасці вікарыя ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля, знаёмцеся - кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Прапануем вашай увазе інтэрв'ю, якое ён даў адмыслова для Serebranka.sdb.by.

Дзень 31 ліненя 2011 назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю парафіі Св. Яна Хрысціцеля. Менавіта ў гэты дзень да нас вярнуўся адзін парафіянін,  а менавіта ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB — першае пакліканне з нашай маладой парафіі. Вярнуўся ў якасці вікарыя, і адгэтуль будзе працаваць пры нашай парафіі. У гэты дзень а 10-й гадзіне кс. Павел цэлебраваў сваю першую прыміцыйную св. Імшу.

30 ліпеня 2011 года адбылася вельмі паважная падзея для парафіі Св. Яна Хрысціцеля і асабліва для аднаго з парафіянаў, героя дня Паўла Шчарбіцкага. А дакладней адгэтуль ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB. Менавіта ў гэты суботні дзень, падчас урачыстай св. Імшы ў архікатэдры Найсвяцейшай Панны Марыі, дз’якан Павел склаў святарскія шлюбы на рукі арцыбіскупа Тадэўша Кандрусевіча.

Прапануем вашай увазе матэрыял сайта nn.by ад 20 ліпеня, які наўпрост звязаны з бягучымі падзеямі ў нашай парафіі, а канкрэтна з пробашчам кс. Ігарам Лашуком SDB і сытуацыяй навокал яго запланавнага перавода з парафіі Св. Яна Хрысціцеля г. Мінск ў парафію ў в. Багданава.

26 ліпеня, а 11 гадзіне, па запрашэнню Пробашча кс. Ігара Лашука наша парафія Святога Яна Хрысціцеля вітала Вялікага і Шаноўнага Госця: Кардынала Мітрапаліта Кракаўскага, былога асабістага сакратара Яго Святасці папы Яна Паўла II Станіслава Дзівіша. Суправаджаў іерарха кс. прэлат Крыспін Дубель, часова павераны Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску.

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску