Праз цэлы тыдзень мы адкрывалі для сябе Берлін, яго помнікі і знакавыя месцы, наведалі Патсдам і шыкоўны замак прускіх каралёў Сан-Сусі, і яшчэ шмат-шмат разнастайных цікавых месцаў!
Але самым кранальным і запамінальным стаў усё ж наш удзел у Святой Імшы, якую цэлебраваў Папа Бенедыкт XVI падчас свайго візіту ў Берлін! Адбывалася сустрэча на Берлін-Арэне, збудаванай напярэдадні алімпійскіх гульнаў 1938 году. Немагчыма апісаць усе пачуцці, звязаныя з гэтай неверагоднай падзеяй. Адно можна толькі дадаць, што кожны вынес з яе для сябе нешта асаблівае.
Але, каб не здавалася, што ўвесь час мы займаліся толькі вандроўкамі і турыстыкай, трэба дадаць, што моладзь Мальтыйскага Ордэна падрыхтавала нам курс лекцый па першай медыцынскай дапамозе. Амаль штодня мы пазнавалі простыя і разам з тым вельмі неабходныя рэчы пра аказанне медычнай дапамогі. Неверагодна, але курс быў падрыхтаваны такім чынам, што теарэтычныя веды разам з практыкай засвайваліся самі сабой. Больш таго, было проста цікава!
У перадапошні дзень, увечары адбыўся беларускі вечар. Мы падрыхтавалі вячэру з асаблівымі беларускімі стравамі, якія засталіся даспадобы нашым нямецкім сябрам і праграму, акая апавядала пра Беларусь, ну і, канешне, ніхто не адмяняў гульняў і танцаў!
Як заўсёды, час скончыўся вельмі хутка. Падзяка ўсім арганізатарам гэтай вандроўкі з боку Мальтыйскага Ордэна, а асабліва моладзі, якая папросту на тыдзень стала нашай сям’ёй, нашым святарам кс. Віктару і кс. Аляксандру, усёй моладзі-удзельнікам сустрэчы з Беларусі за добры настрой і падтрымку, нашым перакладчыкам, а таксама Богу за магчымасць перажыць гэты час разам!
Таццяна Шамко
Гэта была дзіўная і карысная паездка. Той вопыт, якім з намі падзяліліся супрацоўнікі мальтыйскага ордэна, будзе вельмі добрай базай для распачынання працы ў нашым касцёле. Першая медыцынская дапамога - гэта першы этап на шляху выратавання жыцця. Мы шмат даведаліся новага і зразумелі, як важна паспець аказаць першую дапамогу
Вольга Перадкова











