Шмат парафіян прыйшло сёння ў капліцу імя Св. Яна Хрысціцеля, каб маліцца разам са сваім шаноўным пробашчам кс. Ігарам Лашуком, скласці яму падзяку за шматгадовую працу на Хвалу Божую, а таксама паслухаць казанне, якое кс. Ігар скіраваў да люду Божага.
Трошкі дзіўна развітвацца з чалавекам, які на працягу 15 год быў побач, працаваў аддана і з усіх сілаў, але вось настала і такая гадзіна – гадзіна развітання. Ксёндз Ігар атрымаў шмат пажаданняў, сведчанняў парафіянаў, якія перажывалі гэты час разам з ім пры парафіі, і, канешне ж, незлічоную колькасць падзякаў. Напэўна, іх было б больш, каб кожны з прысутных мог скіраваць да ксяндзя сваё слова, але…
Словы падзякі за служэнне было скіравана і ад імя Арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, акое было абвешчана ксяндзом-дзеканам Янам Крэмісам. Прадстаўляем вашай увазе арыгінал ліста Арцыбіскупа.

{webgallery}
{/webgallery}
{/webgallery} Падчас Імшы Святой ксёндз-пробашч гаварыў прамову, якую так чакалі парафіяне, каб атрымаць словы настаўлення на будучыя дні. Канешне, нельга было не заўважыць суму сярод парафіян, бо развітанне – справа нялёгкая, асабліва, калі развітваешся з чалавек сапраўды блізкім. Але, як казаў ксёндз-пробашч падчас казання, усё на лепшае!
Яшчэ раз выказваем падзяку і свае найлепшыя пажаданні глыбокапаважанаму айцу Ігару Лашуку за кожную хвіліну прабывання сярод нас, за малітву, падтрымку… і проста шчырую усмешку!
Яшчэ раз выказваем падзяку і свае найлепшыя пажаданні глыбокапаважанаму айцу Ігару Лашуку за кожную хвіліну прабывання сярод нас, за малітву, падтрымку… і проста шчырую усмешку!
Таццяна Шамко