Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

Маліцца адно за аднаго на працягу велікапосных рэкалекцый заклікаў супольнасць парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат) а. Юрый Кулай ОCD. Трохдзённыя рэкалекцыі, якія завяршыліся 29 сакавіка 2011 г., сталі часам роздуму над хрысціянскай тоеснасцю і духоўным станам.
Аўдыа-версіі рэкалекцыйных разважанняў можна праслухаць ці спампаваць:
Разважанні у першы дзень рекалекцый:
{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2011-03-27-kulaj-reklakc-wpost-sierabranka.mp3{/audio}
Канферэнцыя на заканчэнне рэкалекцый:
{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2011-03-29-kulaj-reklakc-wpost-sierabranka.mp3{/audio}

Сайт Serebranka.sdb.by шчыра віншуе свайго кіраўніка - ксяндза Ігара Лашука SDB са святам Дня Нараджэння!

Няма слоў, якія змаглі бы выказаць удзячнасць, за той час які ён аддана служыць пры нашай парафіі, тую велізарную працу якую ён зрабіў для Касьцёла на нашай Зямлі -  у Мінску, Бараўлянах, Лідзе, Макашах, Раўбічах, Прасцях і шмах дзе яшчэ! Далучаемся да ўсіх віншаванняў і малітваў, скадзеных у адрас нашага пастыра. Жадаем яму моцнага здароўя, трывалай веры і нястомнай адданасці Богу і Касцёлу.

З найлепшымі пажаданнямі, афіцыйны сайт парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Сёлета ў Каталіцкім Касцёле Вялікі пост распачынаецца 9 сакавіка. Папяльцовая серада — першы дзень саракадзённага літургічнага перыяду падрыхтоўкі да велікодных святаў. Падчас літургіі адбываецца абрад пасыпання галоваў попелам. Адсюль і назва — Папяльцовая серада.

Успамін св. Яна Боска салезіянская супольнасць у Мінску адзначала напярэдадні, 30 студзеня 2011 г. Заўсёды з радасцю прыбывае на святы ў парафію Св. Яна Хрысціцеля Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, вялікі знаўца маладых сэрцаў. Менавіта выхаванню высакародных сэрцаў у дзяцей і моладзі і прысвячае сябе кожны салезіянін.

20 студзеня 2011 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат) адбылася пастырская сустрэча. Яна стала часам разважання над сутнасцю адзінства хрысціянаў. На супольнай малітве сабраліся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоні Дзям’янка, душпастыры і сёстры законныя архідыяцэзіі.

Перад святам Божага Нараджэння па традыцыі людзі збіраюцца, каб павіншаваць адзін аднаго з надыходзячым Святам і ўспомніць гісторыю Нараджэння Хрыста. Ламаючы белы хлеб – аплатак – сімвал народжанага Дзіцятка Езус, людзі складаюць адзін аднаму святочныя пажаданні.

Добрай традыцыяй у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сталі калядныя сустрэчы іерархаў з духавенствам і рознымі сацыяльнымі групамі. Сёлета яны будуць праходзіць з 9 па 28 снежня. Дадзеныя сустрэчы з’яўляюцца часам супольнай малітвы і радасці, якую нясе прыгожы час чакання Нараджэння Збаўцы і непасрэднае святкаванне гэтай урачыстасці.

8 снежня ва ўрачыстасць Беззаганнай Панны Марыі падчас вячэрняй Святой Імшы ў нашай парафіі адбыліся две важныя падзеі.
Дзеці з суполкі “Сябры Марыі”, якія прайшлі фармацыйную падрыхтоўку і згадзіліся прыняць на сябе абавязкі быць сапраўднымі сябрамі Езуса і Марыі, склалі сваю прысягу, ахвяруючы сабе і сваю працу ў рукі Панны Марыі.

Кніга хросту з найстаражытнейшага ў Беларусі касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі (1472 г.), выстаўленая на аўкцыён, стала тэмай для абмеркавання ў беларускай прэсе. Старажытная парафіяльная спадчына, узрост якой амаль 250 год і якая захоўвае гісторыю веры мінулых пакаленняў, магла трапіць у небыццё. Чым скончылася гэтая гісторыя, хто выйграў аўкцыён?

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску