Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі. На гэтай Імшы спяваецца гімн «Хвала на вышынях Богу», які не гучаў на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас спеву гімна б’юць званы, якія пасля яго заканчэння змаўкаюць, пакуль гэты гімн не загучыць ізноў падчас Пасхальнай Вігіліі.

Касцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяннем, у Пальмовую нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).

Распачаўся Вялікі пост - час разважанняў. З 25 па 26 лютага ў парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылася ўжо другая сустрэча аб пакліканні для дзяўчат. А 17 гадзіне ўсе жадаючыя сабраліся ў сясцёр-салезіянак. Падмацаваўшыся невялікім пасілкам, дзяўчаты разам з сёстрамі пачалі разважанне на тэму: "Падлеткавы ўзрост".

У Цэнтры Моладзі адбылося незвычайная свята - Свята Павагі Старэйшаму пакаленню. Часцей за ўсё маладыя асобы пераймаюць веру ад сваіх бабуль і дзядуль. У парафіі Св. Яна Хрысціцеля гэта таксама можна заўважыць. І каб выказаць сваім бабулям і дзядулям удзячнасць парафіяльная моладзь прыгатавала невялікае свята, якое адбылася ў Цэнтры Моладзі.

Сёння 29 студзеня 2012 года парафія святкавала цудоўнае свята-успамін святога ксяндза Яна Боска – заснавальніка Ордэна айцоў і сясцёр салезіян.

29 студзеня пробашч парафіі Св. Яна Хрысціцеля кс. Аляксандр Мятліцкі SDB адзначыў свой Дзень нараджэння.
У гэтым годзе ксяндзу Аляксандру здарылася адзначаць свой дзень таксама на пасадзе пробашча, але ўжо ў зусім іншай парафіі - у Мінску ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля.

Сёння падчас урачыстасці Святога Яна Боска ксёндз-пробашч ужо атрымаў шмат падарункаў і добрых словаў ад салезіянскай супольнасці, моладзі, парафіян, а таксама апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджыроцці.

У сваю чаргу ад імя парафіяльнага сайта віншуем Вас з днём нараджэння, шаноўны кс. Аляксандр! Жадаем поспехаў, моцаў у выкананні сваёй нялёгкай працы, вытрываласці ў пакліканні, здароўя, а самае галоўнае Божага благаслаўлення на далейшае годнае пастырскае служэнне.

Віншуем!
У чацьвер 26 студзеня адбыліся выніковыя гульні групавой стадыі спаборніцтваў "Кубак Дона Боско". Прадстаўляем вашай увазе вынікі групавой стадыі і паўфінальныя пары.

21 студзеня мы святкавалі дзень выбітных сыноў Каталіцкага Касцела: Святога Францыска Сальскага і благаслаўлёнай Лаўры Вікуніі.

Моладзь з парафіі Св. Яна Хрысціцеля прыняла ўдзел у сустрэчы Тэзэ ў Берліне.
З 28 снежня 2011 г. па 1 студзеня 2012 г. моладзь нашай парафіі прымала  ўдзел у Еўрапейскай сустрэчы моладзі  ў Берліне, якая арганізоўваецца братамі Тэзэ. Абшчына ўжо больш за 30 гадоў запар  збірае моладзь на гэтыя сустрэчы. Кожны год яны адбываюцца ў розных вялікіх еўрапейскіх гарадах. Часам жа іх правядзення з'яўляецца перыяд паміж каталіцкімі і праваслаўнымі Калядамі.

{webgallery}{/webgallery}

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску