21 студзеня мы святкавалі дзень выбітных сыноў Каталіцкага Касцела: Святога Францыска Сальскага і благаслаўлёнай Лаўры Вікуніі.
А 19 гадзіне ў капліцы адбылася Св. Імша ў гонар вышэйназваных асобаў. Моладзь і парафіяне сталага ўзросту слухалі пра гісторыі жыцця і святасці годных гэтага свету і мілых Пану Богу. А паслухаць сапраўды было аб чым. Здавалася б, што новага можна пачуць? Нібыта ўсё даўно ўжо вядома, але кожны раз звяртаеш увагу на нешта асаблівае, чаго не заўважыў раней.
Пасля свята, ў народзе званага "салодкага" Святога Франціска Сальскага ў Цэнтры Моладзі па традыцыі частавалі вельмі смачнымі блінамі з мёдам, гарбатай і іншымі прысмакамі, якія прыгатавалі самі парафіянкі.
Запрашаем таксама ўсіх завітаць 29 студзеня пасля ўрачыстасці Св. Яна Боска а 10-гадзіне ў Парафіяльны Цэнтр Младзі. Там абяцае быць паўтор салодкай праграмы!
І не толькі : Для прысутных аніматары падрыхтавалі танцы, спевы і вясёлую забаўляльную праграму.
Чакаем Вас на наступных мерапрыемствах і абацаем весялосці, весялосці і яшчэ раз весялосці!











