У Цэнтры Моладзі адбылося незвычайная свята - Свята Павагі Старэйшаму пакаленню.
Часцей за ўсё маладыя асобы пераймаюць веру ад сваіх бабуль і дзядуль. У парафіі Св. Яна Хрысціцеля гэта таксама можна заўважыць. І каб выказаць сваім бабулям і дзядулям удзячнасць парафіяльная моладзь прыгатавала невялікае свята, якое адбылася ў Цэнтры Моладзі.
Спачатку ўсіх удзельнікаў заахвоцілі да спеву, а пасля спынілі ўвагу на адной гісторыі старой жанчыны, якая ўспамінала сваё дзяцінства, маладосць, першае каханне... Праз гэту гісторыю моладзь жадала данесці да нашых бабуль тое, што яны і зараз могуць адчуваць сябе маладымі і не хаваць свае пачуцці, усмешку, не гледзячы на свой узрост.
А каб трошкі павесяліцца, была прапанавана гульня "Лато", у якой знайшліся свае пераможцы, якія атрымалі прыгожыя і салодкія падарункі. Таксама падчас "Лато" была хвілінка творчасці, у якой усе жадаючыя маглі падзяліцца сваімі талентамі. І каб сапраўды па-сямейнаму завершыць свята, усе прысутныя сабраліся за гарбатай і мелі магчымасць не толькі паразмаўляць, але і даць моладзі наказ на будучыню.
Гэта было вельмі цудоўнае свята, спадзяемся, што сустрэліся такім чынам не ў апошні раз.
Артыкул падрыхтавалі Вольга Перадкова і Дзіяна Клімава











