Навіны
Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:
Рэкалекцыі ў Мінску: разважаючы аб смерці, мы можам пазбавіцца ўсяго, што аддаляе ад Бога
- Катэгорыя: Навіны
Рэкалекцыі, прысвечаныя разважанню аб добрай смерці, — добрая магчымасць спыніцца і ў цішыні сустрэцца з дасканалай Любоўю, паразважаць над уласным жыццём. Такія рэкалекцыі праходзілі ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля 23–24 лютага.Урачыстасць Св. Яна Боска і высокія госці парафіі
- Катэгорыя: Навіны
Падрабязней: Урачыстасць Св. Яна Боска і высокія госці парафіі
Віншуем кс. Аляксандра Мятліцкага з Днём нараджэння!
- Катэгорыя: Навіны
Віншуем!
Андрэйкi 2012
- Катэгорыя: Навіны
2 снежня катліцкі моладзевы центр ім.св.Яна Боско запрашаў усіх жадаючых на сумеснае святкаванне Андрээк – успаміна аб апостале Андрээ. Распачалася праграма св.Імшой, на якой святары адзначылі, што надыходзіць час Адвэнту – не пост, але радаснае чаканне перад святам нараджэння Езуса Хрыста. Пасля сумеснай малітвы,апошняй у гэтым літургічным годзе, нас чакаў утульны прыём у Араторыі.
Канцэрт у гонар св. Цэцыліі
- Катэгорыя: Навіны
22 лістпада парафія св.Яна Хрысціцеля ў Мінску ўрачыста адзначыла свята св.Цэцылыі. Пасля вячэрняй Імшы ні ў кога не было думак ісці дадому, бо ўсе ведалі, што наперадзе чакае канцэрт, падрыхтаваны святарамі, сёстрамі і парафіянамі. Падчас канцэрту адчуваўся радасны настрой прысутных, паветра было напоўнена святам.
Адышла ў вечнасць маці кл. Алега Каралёва
- Катэгорыя: Навіны
25 лістапада 2012 г. ва ўзросце 57 гадоў адышла ў вечнасць нашая парафіянка Тамара Канстанцінаўна, маці клерыка Алега Каралёва SDB. Жалобная святая Імша, якую ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч, адбудзецца 26 лістапада ў капліцы Св. Яна Хрысціцеля ў 12:30.Адбылася сустрэча духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- Катэгорыя: Навіны
Падрабязней: Адбылася сустрэча духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
(Адноўлена) Салезіянскую супольнасць у Мінску наведаў новы інспектар
- Катэгорыя: Навіны
Сёння, 17 кастрычніка, нашу парафію наведаў айцец Славамір Лубян SDB, які з’яўляецца адказным за салезіянскую прысутнасць на Беларусі з верасня гэтага года. Пасля св. Імшы вернікаў чакала праграма ў Араторыі. Дон Боско жадаў заўсёды бачыць сваіх выхаванцаў радаснымі, менавіта таму аніматары вырашылі падрыхтаваць невялікую праграму радасці.
Падрабязней: (Адноўлена) Салезіянскую супольнасць у Мінску наведаў новы інспектар
Копія абраза Маці Божай Будслаўскай у парафіі Св. Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Навіны
14 кастрычніка падчас вячэрняй святой імшы парафіяне прывіталі копію абраза Будслаўскай Маці Божай. Урачыстасць адбылася ў межах трохгадовай падрыхтоукі да святкавання 400 гадовага юбілею прабывання цудаздейнага абраза ў Будславе.
Падрабязней: Копія абраза Маці Божай Будслаўскай у парафіі Св. Яна Хрысціцеля
Увага! З верасня змяняецца расклад набажэнстваў у парафіі
- Катэгорыя: Навіны
Шаноўныя парафіяне! Звяртаем вашу ўвагу, што, пачынаючы ад верасня 2012 года, ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля змяняецца расклад набажэнстваў у нядзелю.
Падрабязней: Увага! З верасня змяняецца расклад набажэнстваў у парафіі










