Навіны
Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:
Інтэрв'ю адказнага за новы салезіянскі араторый адмыслова для serebranka.sdb.by
- Катэгорыя: Навіны

Падрабязней: Інтэрв'ю адказнага за новы салезіянскі араторый адмыслова для serebranka.sdb.by
Новы араторый адчыніў свае дзверы ў Бараўлянах
- Катэгорыя: Навіны

20 верасня адбылося святочнае адкрыццё новага салезіянскага араторыя імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах. Гэтая значная падзея сабрала вакол сябе не толькі ўсю салезіянскую сям’ю, але і законных асоб з іншых ардэноў, дыяцэзіяльных святароў, а таксама і прадстаўнікоў свецкай улады. Урачыстасць распачалася гімнам да св. Яна Боско. Пасля з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся Рэгіянальны Настаяцель місіі “Св. Францыска Сальскага” кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
Кл. Алег Каралёў склаў вечныя манаскія шлюбы
- Катэгорыя: Навіны

6 верасня 2014 года вечныя манаскія абяцанні склаў кл. Алег Каралёў SDB. Урачыстасць адбылася ў Смаргоні ўпарафіі св. Міхала Арханёла і распачалася Св. Імшой у 12.00.
Уся Салезіянская Сям’я з розных куткоў Беларусі, а таксама з Расіі і Італіі сабралася на гэтую ўрачыстасць, каб падтрымаць кл. Алега малітвай і падзякаваць Богу за яго пакліканне. Св. Імшу ўзначаліў рэгіянальны настаяцель Рэлігійнай каталіцкай місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” ў Беларусі кс. Віктар Гаўдукевіч SDB. Ад імя генеральнага настаяцела ён прыняў вечныя манскія абяцанні кл. Алега.
Кс. Аляксандр Яшэўскі прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску
- Катэгорыя: Навіны

У салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск) 24 жніўня 2014 года прывіталі новага дырэктра супольнасці кс. Аляксандра Яшэўскага SDB. Калісці ён ўжо служыў тут на пасадзе дырэктара супольнасці. І вось, пасля трох год адсутнасці, на працягу якіх святар працаваў ў парафіі св. Міхала Арханёла (Смаргонь), кс. Аляксандр ізноў вярнуўся ў супольнасць, дзе яго з радасцю чакалі субраты і вернікі.
Падрабязней: Кс. Аляксандр Яшэўскі прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску
sdb.by/News - СМЕП - 15
- Катэгорыя: Навіны
sdb.by/News - СМЕП - 15
{source}
<iframe width="400" height="225" src="//www.youtube.com/embed/udDOYIemMzI" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>
{/source}
sdb.by/News - Дзень салезіянскай еднасці
- Катэгорыя: Навіны
sdb.by/News - Дзень салезіянскай еднасці
{source}
<iframe width="400" height="225" src="//www.youtube.com/embed/fbA9pMY6dxI" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>
{/source}
Урачыстасць св.Яна Хрысціцеля адбылася ў нашай парафіі
- Катэгорыя: Навіны
22 чэрвеня 2014 года ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся фэст. Святкавалі тут урачыстасць яе апекуна і заступніка - св. Яна Хрысціцеля. Свята распачалося ўрачыстай Св. Імшой, якую канцэлебравалі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB – пробашч парафіі, і кс. Павел Шчарбіцкі SDB. За пабожны ўдзел ў Св. Імшы, пры выкананні адпаведных умоў, вернікі мелі магчымасць атрымаць адпуст.
Падрабязней: Урачыстасць св.Яна Хрысціцеля адбылася ў нашай парафіі
Дзень еднасці салезіянскай сям'і адбыўся ў Смаргоні
- Катэгорыя: Навіны
21 чэрвеня ў Смаргоні адбыўся першы агульнабеларускі Дзень Еднасці Салезіянскай Сям’і. Дэвізам сустрэчы сталіся словы “З’яднаныя ў кс. Боско - на хвалу Божую і дзеля збаўлення душаў”. Нагодай для святкавання стаў дзень нараджэння кс. Віктрара Гайдукевіча SDB, Рэгіянальнага Настаяцеля Місіі св.Францішка Сальскага ў Беларусі.
Падрабязней: Дзень еднасці салезіянскай сям'і адбыўся ў Смаргоні
sdb.by/News -25 год служэння салезіян у Беларусі
- Катэгорыя: Навіны
sdb.by/News - 25 год служэння салезіян у Беларусі
{source}
<iframe width="400" height="225" src="//www.youtube.com/embed/gdddz0YRLhs" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>
{/source}
Падрабязней: sdb.by/News -25 год служэння салезіян у Беларусі
Нашу парафію наведаў арцыбіскуп Хав'ер Марцінес з Іспаніі
- Катэгорыя: Навіны
5 чэрвеня нашу парафію наведаў арцыбіскуп Хав’ер Марцінес (Іспанія), які ўдзельнічаў у ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе», праходзячым у Мінску з 2 па 6 чэрвеня. Святар узначаліў св.Імшу, падчас якой заклікаў вернікаў не імкнуцца быць аднолькавымі: “Мы ўсе розныя, але гэта дапамагае нам яднацца і жыць у еднасці.”
Падрабязней: Нашу парафію наведаў арцыбіскуп Хав'ер Марцінес з Іспаніі










