Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

Пры парафіі распачалі работу валанцёры з суполкі Мальтыйскай моладзі.
У надзелю 18 снежня на нядзельных імшах падчас аб’яваў можна было пазнаёміцца з маладымі людзьмі, якія распачалі працу па аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Гэты праект распачаўся амаль што год таму, калі нямецкі Мальтыйскі Ордэн зацікавіўся супрацоўніцтвам з беларускай моладдзю.

8 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень, калі праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы. Урачыстая св. Імша адбылася і ў нашай парафіі.

Вось і распачаўся Адвэнт 2011.
Але для моладзі парафіі Св.Яна Хрысціцеля, такая важная падзея не стала нечаканасцю. У суботу 26 лістапада парафія святкавала так званыя “Андрэйкі” - свята напярэдадні Адвэнту.

Адвэнт - гэта час радаснага чакання Нараджэння Збаўцы.

Касцёл заклікае вернікаў чуваць у чаканні Нараджэння Пана. Гэтаечуванне мае на ўвазе трыванне на малітве, добрыя ўчынкі, працу над сабой. Галоўная ж мэта ўсяго гэтага - у жаданні быць бліжэй да Бога і імкненні да святасці, што з'яўляецца пакліканнем кожнага чалавека.

Як штогод у нашай парафіі ў дзень успаміну Св. Цэцыліі ў касцёле збіраюцца музыкі, прафесіянальныя і не толькі, а таксама аматары паслухаць.
Святая Цэцылія па традыцыі лічыцца патронкай усіх хораў, музыкантаў. А таму ў гэты дзень капліца наша сабрала ўсіх парафіянаў, такім ці іншым спосабам належных да гэтага свята.

З 11 па 13 лістапада хлопцы мелі магчымасць выехаць разам з салезіянамі у Багданава, каб паразважаць аб сваім пакліканні.
А тым часам, дзяўчаты не сядзелі на месцы. Разам з с. Люцыяй і с. Валянцінай у суботу выехалі на рэкалекцыі у Раубічы.Пасля смачнага пасілку, сёстры прапанавалі дзяўчатам зляпіць з салёнага цесту якісьці сасуд, і асабіста паразважаць над сваім дзяцінствам.

Апошнія некалькі дзён у вёсцы Багданава (Івянецкі дэканат) мелі незвычайны характар. З 11 па 13 лістапада туды з’ехаліся хлопцы з розных куткоў Беларусі, дзе служаць салезіяне, каб паразважаць над сваім жыццём і над пакліканнем.

Вырваўшыся са сваёй штодзённасці, пакінуўшы свае клопаты дома, аніматары нашай парафіі, наколькі гэта было магчыма, у поўным складзе, накіраваліся на фармацыйную сустрэчу аніматараў, якая адбывалася ў Смаргоні, такім любым і стаўшым ужо зусім родным горадзе.

{webgallery}{/webgallery}

Прапануем вашай увазе расклад заняткаў рэлігіі для дзяцей і моладзі. Нагадваем, што Катэхэза – гэта сумленны абавязак кожнага хрысціяніна. Нельга занядбаць яго, каб не было сорамна перад Богам.

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску