Але для моладзі парафіі Св.Яна Хрысціцеля, такая важная падзея не стала нечаканасцю. У суботу 26 лістапада парафія святкавала так званыя “Андрэйкі” - свята напярэдадні Адвэнту.
(Дададзена фотагалерэя) У Цэнтры Моладзі адбылося святкаванне "Андрэек"
- Катэгорыя: Навіны
Але для моладзі парафіі Св.Яна Хрысціцеля, такая важная падзея не стала нечаканасцю. У суботу 26 лістапада парафія святкавала так званыя “Андрэйкі” - свята напярэдадні Адвэнту.
Па добрай традыцыі, святкаванне распачалося Імшой Святой, падчас якой прысутныя разважалі над словамі Евангелля: "Чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні ночы, калі прыйдзе Айцец"
А пасля усіх чакаў сюрпрыз ад аніматараў. Яны, як заўсёды, зусім нечакана падрыхтавалі тэле-мост з горадам Андрэйкі, у якім адбываўся сапраўдны фэст з нагоды аднайменнага свята. Карэспандэнты Юля і Улад трымалі нас на сувязі з горадам, а Юля паведамляла пра тамтэйшыя звычаі, якія мы зараз жа і пераймалі: гулялі ў гульні, удзельнічалі ў конкурсах, танцах.
Вялікі дзякуй за жартоўную сцэнку суполцы "Адкрытыя Сэрцы"! Гэта было проста непараўнальна - дарослыя, якія граюць дзетак.
Затым быў час на танцы, з якога усе прысутныя з радасцю і скарысталіся - усё ж такі Адвэнт хутка, а гэта – чатыры тыдня без гучных забаваў.
Але, ёсць час на гульні, ёсць і на малітву. Малітоўная група падрыхтавала рэфлексію на тэму чакання Збаўцы, адказнасці за час падрыхтоўкі да Яго прыйсця. Прысутныя прыпомнілі сабе свае пастановы, а хто нават тут на мейсцы іх сабе іх узяў, і запісалі іх на папяровай зорцы, каб штодня іх прыпамінаць.
Такім чынам усе рыхтаваліся да сустрэчы Адвэнту і проста праводзілі час у добрай кампаніі.
Таму ўсіх, хто яшчэ сумняваецца - прыходзіць ці не, чакаем наступнага разу ў Цэнтры Моладзі імя Св. Яна Боско на свяце Св. Мікалая. Да сустрэчы!
Артыкул падрыхтавала Таццяна Шамко











