Апошнія некалькі дзён у вёсцы Багданава (Івянецкі дэканат) мелі незвычайны характар. З 11 па 13 лістапада туды з’ехаліся хлопцы з розных куткоў Беларусі, дзе служаць салезіяне, каб паразважаць над сваім жыццём і над пакліканнем. У сустрэчы ўдзельнічалі маладыя людзі з Мінска, Бараўлянаў, Барунаў, Біюцішак і Смаргоні.Бог дае пакліканне: у Багданава моладзь разважала над жыццёвым шляхам
- Катэгорыя: Навіны
Апошнія некалькі дзён у вёсцы Багданава (Івянецкі дэканат) мелі незвычайны характар. З 11 па 13 лістапада туды з’ехаліся хлопцы з розных куткоў Беларусі, дзе служаць салезіяне, каб паразважаць над сваім жыццём і над пакліканнем. У сустрэчы ўдзельнічалі маладыя людзі з Мінска, Бараўлянаў, Барунаў, Біюцішак і Смаргоні.12 удзельнікаў разважалі над тым, што такое пакліканне і якую ролю яно адыгрывае ў жыцці чалавека, а таксама шукалі спосабы распазнання волі Божай для свайго асабістага жыцця. Не абышлося і без разважання над прыгажосцю асаблівага паклікання — да жыцця святарскага і законнага ў духу святога Яна Боско, сябра і настаўніка моладзі.
Сустрэчу падрыхтавалі і праводзілі салезіяне, якіх было чацвёра, а таксама прэнавіцый, што рыхтуецца прысвяціць сваё жыццё Богу ў салезіянскай сям’і. Бог і сёння кліча да святарскага жыцця, а таксама дае сілы для рэалізацыі гэтага паклікання. Ёсць і шмат моладзі, якая чакае кагосьці з сэрцам св. Яна Боско, хто прынясе ім Хрыста і любоў.

Матэрыял сайта Catholic.by










