Адвэнт - гэта час радаснага чакання Нараджэння Збаўцы.Касцёл заклікае вернікаў чуваць у чаканні Нараджэння Пана. Гэтаечуванне мае на ўвазе трыванне на малітве, добрыя ўчынкі, працу над сабой. Галоўная ж мэта ўсяго гэтага - у жаданні быць бліжэй да Бога і імкненні да святасці, што з'яўляецца пакліканнем кожнага чалавека.
Абавязковым у гэты перыяд з'яўляецца ўдзел у адвэнтовых рэкалекцыях. Гэтыя духоўныя практыкаванні праводзяцца святаром-рэкалекцыяністам, які запрашаецца ў парафію для цэлебрацыі набажэнстваў, удзялення сакрамэнту пакаяння і абвяшчэння Божага слова.
Адной з прыгожых традыцый Адвэнту з'яўляецца раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Звычайна гэтая літургія цэлебруецца на світанні. З вялікай ахвотай у раратніх святых Імшах прымаюць удзел дзеці, якія на пачатку літургіі ідуць у працэсіі, трымаючы ў руках запаленыя свечкі або лампадкі. І толькі на спеў "Хвала на вышынях Богу..." ва ўсім касцёле запальваецца святло. Назва rorate паходзіць ад першага слова лацінскай песні "Rorate coeli" ("Свет наш абмыйце, чыстыя росы...").
Рараты у парафіі Св. Яна Хрысціцеля будуць адбывацца у 07.00 — кожны дзень акрамя нядзелі і 8 снежня.
Шчыра заахвочваем да прыняцця ўдзелу ў раратніх св. Імшах!










