Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

14 кастрычніка падчас вячэрняй святой імшы парафіяне прывіталі копію абраза Будслаўскай Маці Божай.  Урачыстасць адбылася ў межах трохгадовай падрыхтоукі да святкавання 400 гадовага юбілею прабывання  цудаздейнага абраза ў Будславе.

Шмат вернікаў сабралася у капліцы каб прывітаць абраз Маці Божай. Перад Св. Імшою абраз урачыста ўнеслі. Літургію цэлебравалі кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай а. Віктар Бурлака, пробашч парафіі Св. Яна Хрысціцеля кс. Аляксандр Мятліцкі, усе святары парафіі, а таксама іншыя святары, якія спецыяльна прыблі на ўрачыстасць.

Завяршылася прабыванне копіі абраза Будслаўскай Маці Божай у парафіі 15-га кастрычніка ўрачыстай Св. Імшой а 17-й гадзіне.

Матэрыял падрыхтавала Таццяна Перадкова.

 


 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску