Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Маліцца адно за аднаго на працягу велікапосных рэкалекцый заклікаў супольнасць парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат) а. Юрый Кулай ОCD. Трохдзённыя рэкалекцыі, якія завяршыліся 29 сакавіка 2011 г., сталі часам роздуму над хрысціянскай тоеснасцю і духоўным станам.

{webgallery}

{/webgallery}
Рэкалекцыяніст звяртаў увагу вернікаў на акалічнасці, якія суправаджаюць хрысціяніна на яго шляху да збаўлення.

Першае, на што звярнуў увагу а. Кулай, гэта неабходнасць вытрываць у вернасці абяцанням, дадзеным падчас хросту, і нашаму «захапленню Хрыстом».

Падказаў святар і рэцэпт шчасця. Па-першае, шчасце — гэта кавалак хлеба і дабрабыт. Па-другое — вольнасць духу, а значыць праца над сабой і змаганне з грахом, а таксама ўсведамленне таго, што зямное жыццё — гэта пілігрымка да Айчыны ў нябёсах. Па-трэцяе, шчасце — гэта любячае сэрца, якое прагне даваць, а не браць. Гэты рэцэпт шчасця, як можна падсумаваць, з’яўляецца рэцэптам вечнага шчасця, бо ёсць шляхам да неба.

Удзельнікі духоўных практык ізноў пачулі пра значэнне малітвы і споведзі. Малітва, як адзначыў рэкалекцыяніст, з’яўляецца сведчаннем веры ва ўсемагутнасць Бога і даверу Яму. У той жа час, дадаў святар, вельмі важна, звяртаючыся да Бога, казаць: калі ёсць на тое Твая воля, Пане.

Споведзь — гэта лек ад такой хваробы, як грэх, а грэх — захворванне заразнае. Сакрамэнт пакаяння, як падкрэсліў а. Кулай, таксама сведчыць аб веры чалавека, бо, калі споведзь няшчырая, калі ўтойваюцца грахі, гэта кажа аб нявер’і ў Божую міласэрнасць.

Важным пытаннем, узнятым у гэтыя дні, стала пытанне часу і яго выкарыстання. Сучасны чалавек вельмі часта пакутуе, як сам пра гэта кажа, ад недахопу часу. «Аднак хіба Бог стварыў замалы дзень?» — заахвоціў прысутных да разважання рэкалекцыяніст і адразу ж падкрэсліў, што час мае той, хто любіць Бога і іншага чалавека, а таксама шануе сябе. «Толькі любоў можа перакрочыць межы часу», — дадаў святар, бо «любоў — гэта ахвяра душы і сэрца».

Айцец рэкалекцыяніст прывёў выказванне св. Аўгустына, паводле якога, калі Бог на першым месцы, то і ўсё астатняе на сваіх месцах.
{webgallery}{/webgallery}
Прапануем вашай увазе Аўдыа-версіі рэкалекцыйных разважанняў:
  • Разважанні у першы дзень рекалекцый:
{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2011-03-27-kulaj-reklakc-wpost-sierabranka.mp3{/audio}
  • Канферэнцыя на заканчэнне рэкалекцый:
{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2011-03-29-kulaj-reklakc-wpost-sierabranka.mp3{/audio}
Матэрыял сайта Cathilic.by
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску