З благаслаўлення Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і па ініцыятыве кс. Ігара Лашука SDB, былога пробашча нашай парафіі, згодна з рашэннем Мінгарвыканкама ад 25 жніўня 2011 г., у Мінску зарэгістравана парафія пад тытулам Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Кананічная тэрыторыя дзейнасці парафіі, акрэсленая арцыбіскупам Кандрусевічам, будзе ахопліваць новы жылы раён Дружба, які знаходзіцца пры адным з галоўных уездаў у Мінск — з боку Брэста. Парафія ўвайшла ў склад Паўднёва-Заходняга дэканата.
Набажэнствы ў парафіі распачнуцца з 8 снежня 2011 года. Месца правядзення набажэнстваў будзе пададзена пазней.
Згодна з дазволам Святога Пасаду, у Беларусі літургічны ўспамін бл. Яна Паўла ІІ будзе адзначацца 22 кастрычніка.
Матэрыял сайта Catholic.by










