Набліжаецца лістапад — час, калі Каталіцкі Касцёл асабліва моліцца за памерлых. Па традыцыі, у актаву з 1 па 8 лістапада адбываецца наведванне могілак. Душпастыры клапоцяцца аб тым, каб асвяціць месцы пахаванняў, а вернікі дбаюць аб чысціні магіл і моляцца за памерлых.
За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада і малітву за памерлых можна атрымаць поўны адпуст — адпушчэнне часовых караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за душу памерлага.
Поўнае альбо частковае адпушчэнне часовых караў за грахі, звязана з выкананнем пэўных умоваў:
- быць у стане ласкі
- прыняць святую Камунію
- быць вольным ад усялякай прывязанасці да якога-небудзь граху, нават лёгкага
- прачытаць малітву ў інтэнцыі Святога Айца: Ойча наш..., Вітай, Марыя... і Веру ў Бога...
Сёлета асвячэнне могілак распачнецца ўжо 30 кастрычніка. Поўную праграму асвячэння могілак у Мінску і Мінскім раёне прыводзім ніжэй.
Асвячэнне могілак і асноўныя мерапрыемствы
звязаныя з урачыстасцю ўсіх святых,
днём успаміну усіх памерлых вернікаў і месяца малітваў за памерлых.
- Кальварыйскія могілкі (Кальварыйскі дэканат):
- 1 лістапада
10.00 — святая Імша. Працэсія па могілках
14.00 — святая Імша
17.00 — працэсія з удзелам біскупа Антонія Дзям’янкі
18.00 — святая Імша - 2 лістапада
10.00 — святая Імша. Працэсія па могілках
14.00 — святая Імша
17.00 — працэсія з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
18.00 — святая Імша - У актаве святыя Імшы раніцай у 07.15 і ўвечары у 19.00.
- 1 лістапада
- Мемарыяльны комплекс «Канцлагер Трасцянец» (Серабранкаўскі дэканат):
1 лістапада
15.00 — асвячэнне могілак
(вул. Сяліцкага, м-н Шабаны) - Паўночныя могілкі (Северное кладбище) і крэматорый (Архікатэдральны дэканат):
6 лістапада
11.00 — асвячэнне могілак (каля ўсіх варотаў) - Могілкі ў пасёлку Бальшавік (Архікатэдральны дэканат):
6 лістапада
14.30 — асвячэнне могілак - Могілкі Мінск — «Дразды» (піянерскае) (Архікатэдральны дэканат):
2 лістапада
14.00 — асвячэнне могілак
(па пр-ту Пераможцаў) - Могілкі ў пасёлку Цна (Архікатэдральны дэканат):
6 лістапада
14.30 — асвячэнне могілак - Чыжоўскія могілкі (Серабранкаўскі дэканат):
30 кастрычніка
14.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу) - Могілкі Мінск — «Карзюкі» (Серабранкаўскі дэканат):
6 лістапада
14.00 — асвячэнне могілак
(м-н Чыжоўка) - Могілкі ў Міханавічах (Серабранкаўскі дэканат):
- 30 кастрычніка
11.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу) - 6 лістапада
11.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)
- 30 кастрычніка
- Могілкі ў г.п. Гатава (Серабранкаўскі дэканат):
7 лістапада
16.00 — асвячэнне могілак - Могілкі ў в. Сініло (Серабранкаўскі дэканат):
1 лістапада
14.00 — асвячэнне могілак - Могілкі ў Каралішчавічах (Серабранкаўскі дэканат):
6 лістапада
12.00 — асвячэнне могілак - Могілкі Шабаны — «Малы Трасцянец» (Серабранкаўскі дэканат):
6 лістапада
14.00 — асвячэнне могілак - Могілкі Мінск — «Красная Слабада» (Серабранкаўскі дэканат):
1 лістапада
16.00 — асвячэнне могілак
(па вул. Машынабудаўнікоў) - Могілкі Мінск — «Козыраўскае» (Серабранкаўскі дэканат):
30 кастрычніка
15.00 — асвячэнне могілак
(па 2-гім Германаўскім завулку) - Могілкі ў Сеніцы (Паўднёва-заходні дэканат):
2 лістапада
10.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу) - Могілкі Мінск — «Пятроўшчына» (Паўднёва-заходні дэканат):
31 кастрычніка
13.00 — асвячэнне могілак
(па пр-ту Дзяржынскага) - Могілкі Мінск — «Дружба» (Паўднёва-заходні дэканат):
31 кастрычніка
14.00 — асвячэнне могілак
(па пр-ту Дзяржынскага) - Могілкі Мінск — «Дворышча» (Паўднёва-заходні дэканат):
31 кастрычніка
14.30 — асвячэнне могілак
(па вул. Бялецкага) - Могілкі Мінск — «Чарнігаўскае» (Паўднёва-заходні дэканат):
3 лістапада
13.00 — асвячэнне могілак
(па вул. Чарнігаўскай) - Могілкі «Заходнія» («Западные») (Паўднёва-заходні дэканат):
6 лістапада
14.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)
(Мінскі р-н, Богушава)
- Могілкі ў Тарасаве (Кальварыйскі дэканат):
30 кастрычніка
12.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу) - Могілкі Мінск — «Масюкоўшчына» (Кальварыйскі дэканат):
2 лістапада
16.00 — асвячэнне могілак
(па вул. Масюкоўшчына) - Могілкі Мінск — «Сухараўскія» (Кальварыйскі дэканат):
31 кастрычніка
12.00 — асвячэнне могілак
(па вул. Янкоўскага) - Могілкі Кунцаўшчына-Яркова (Кальварыйскі дэканат):
30 кастрычніка
10.30 — асвячэнне могілак - Могілкі ў в. Каралёў Стан (Залатагорскі дэканат):
2 лістапада
13.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу) - Могілкі Мінск — «Ваенныя» (Залатагорскі дэканат):
1 лістапада
13.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)
(па вул. Казлова) - Могілкі Мінск — «Уручча» (Залатагорскі дэканат):
1 лістапада
19.00 — асвячэнне могілак
(па пр-ту Незалежнасці) - Маскоўскія могілкі (Залатагорскі дэканат):
1 лістапада
13.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу) - Могілкі ў Калодзішчах (Залатагорскі дэканат):
2 лістапада
12.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу) - Могілкі ў в. Аколіца (Залатагорскі дэканат):
6 лістапада
14.30 — асвячэнне могілак - Могілкі ў в. Раўбічы (Залатагорскі дэканат):
6 лістапада
16.00 — асвячэнне могілак (каля касцёла) - Могілкі ў Астрашыцкім Гарадку (Залатагорскі дэканат):
6 лістапада
12.30 — асвячэнне могілак - Могілкі ў в. Шабуні
30 кастрычніка
12.00 — асвячэнне могілак. Затым — Ніцееўскія могілкі.
Кардынатар кс. Ігар Лашук










