6-га і 7-га лістапада дзяўчыны з нашай парафіі былі запрошаныя на рэкалекцыі. Дзякуючы Пану богу і, канешне, намаганням сястры Веранікі, ужо другі раз адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. Местам "дыслакацыі" абрана была вёска Багданава, у парафіі шаноўнага ксяндза Станіслава Лугоўскага.Рэкалекцыі для дзяўчын у вёсцы Багданава.
- Катэгорыя: Навіны
6-га і 7-га лістапада дзяўчыны з нашай парафіі былі запрошаныя на рэкалекцыі. Дзякуючы Пану богу і, канешне, намаганням сястры Веранікі, ужо другі раз адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. Местам "дыслакацыі" абрана была вёска Багданава, у парафіі шаноўнага ксяндза Станіслава Лугоўскага.Тэмай для разважанняў стаў воблік Бога ў маім жыцці. На працягу двух дзён мы спрабавала аднавіць вобраз Пана з урыўкаў Бібліі, з'яднаць іх у адно цэлае і перанесці гэты вобраз на сябе. Шматлікія заданні ад сястры мелі галоўнай мэтай дапамагчы нам спазнаць Бога ў сваім сэрцы і навокал, а падчас разважанняў і супольнай малітвы можна было падзяліцца сваімі думкамі ўслых з бліжнім і наноў спазнаным Богам.
Два дні праляцелі хутка і вельмі ўтульна, і нягледзячы на тое, што было нас не шмат, несумненна плённа. А за хатнюю ўтульнасць і айцоўскую апеку трэба падзякаваць яшчэ шмат-шмат разоў даражэнькаму айцу Станіславу.
На правах рэкламы запрашаю ўсіх далучацца да нас і ў наступны раз правесці рэкалекцыйны час разам!
Матэрыял падрыхтавала Таццяна Шамко










