Рэзурэкцыйная святая Імша
- Катэгорыя: Навіны
Перад святочнай Літургіяй пад пробліскі ранішняга сонца навокал капліцы прайшла працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якая стала сапраўдным сведчаннем таго, што Хрыстус уваскрос.
Падчас Літургіі слова, кс. Аляксандар зачытаў тэкст Пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2011 года.
На заканчэнне ўрачыстай святой Імшы ксёндз асвяціў велікодныя стравы і павіншаваў вернікаў з вялікім святам Хрыстовага Уваскрасення.
Пасля Імшы вернікі разышліся па дамах, каб усёй сям’ёй сабрацца за святочным сталом і падзяліцца з роднымі і блізкімі не толькі велікодным яйкам, але найперш радасцю ўваскрасення Хрыста.