Набажэнства Вялікай Пятніцы
- Катэгорыя: Навіны
Найсвяцейшы Сакрамэнт у гэты дзень змешчаны ў Цямніцы Хрыстовай, а не ў Табернакулюме. Вялікая Пятніца з’яўляецца апошнім прыступкам перад урачыстасцю Уваскрасення Пана.
Літургія Вялікай Пятніцы складаецца з 4 частак: літургія слова, адарацыя Крыжа, Святая Камунія і працэсія, калі Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца з Цямніцы ў гроб на знак смерці і пахавання Хрыста.
Падчас літургіі слова да вернікай прамовіў кс. Віктар Гайдукевіч, які узначальваў набажэнства. У сваёй гаміліі ён звярнуў увагу на Таямніцу смерті Хрыста, падкрэсліў глыбокі сэнс адкуплення правінаў свету праз смерць на дрэве крыжа.
Акрамя таго падчас набажэнства Вялікай Пятніцы адбылася Адарацыя Крыжа, калі кожны мог пакланіцца крыжу, на якім Езус Хрыстус адкупіў нас з нашых грахоў.
Трэба зазначыць, што ў літургіі удзельнічала шмат вернікаў нашай парафіі, многія з якіх засталіся потым і на Песні Жальбы.











