Кс. Аляксандар Яшеўскі, які ўзначаліў Літургую урачыстай Св. Імшы, падчас сваёй прамовы звярнуў увагу на тую паважнасць, якой з'яўляецца Сакрамэнт Эўхарыстыі ў жыцці кожнага верніка.
Напрыканцы Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены з Табернакулюма, які застаўся адчыненым і пустым, на адарацыйны алтар – Цямніцу, на знак таго, што Езус Хрыстус быў пазбаўлены свабоды. Пасля Імшы адбылася адарацыя і чуванне да дзесятай гадзіны вечара, падчыс якога вернікі маліліся за кансэкраваных асобаў і новыя святарскія пакліканні на нашай зямлі.











