23 чэрвеня каталіцкі свет адзначыў вялікую ўрачыстасць - Свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У гэты дзень у парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылаля ўрачыстая св. Імша з працэсіях навокал касцёла. Падчас цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл склаў падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам.
Пробашч кс. Ігар Лашук акцэнтаваў увагу вернікаў на важнасці годнага прыняцця Найсвяцейшага Сакрамэнта - галоўнага Дара, які нам пакінуў Збаўца.
Напрыкацы цэлебрацыі адбылася традыцыйная працэсія навокал капліцы і прыступках новабудуючагася касцёла.
Святкаванне Божага Цела паводле літургічнага календара адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што менавіта ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). У гэтым годзе Каталіцкі Касцёл аддае пашану Езусу Хрысту ў Найсвяцейшым Сакрамэнце 23 чэрвеня.
Святкаванне ўрачыстасці Божага Цела было ўведзена ў XII ст. пасля аб’яўленняў благаслаўлёнай Юліяне (1193–1258 гг.), настаяцельніцы кляштара аўгустынак, які знаходзіўся пад Льежам (Бельгія).











