Вяртанне абраза “Езус перад Ананіяй” у Мір
- Катэгорыя: Навіны
Парафіяне Міра разам са сваім пробашчам перад уваходам у касцёл прывіталі хлебам-соллю і букетам кветак Абраз, а таксама кс. Ігара і прыехаўшых парафіянаў з Серабранкі. Кс. Ігар коратка расказаў гісторыю абраза, які доўгі час захоўваўся адной нашай парафіянкай. Абраз вісеў як фон пры здымках фільма, затым яго хацелі спаліць. Ён быў рэстаўраваны парафіяй, і вісеў чатыры гады ў нашай капліцы Святога Яна Хрысціцеля. З адваротнага боку абраза знаходзіцца запіс: “Уласнасць Мірскага касцёла” на польскай мове. Кс. Ігар даўно ўжо дамаўляўся каб перадаць абраз для парафіі ў Міру. І вось, калі быў прызначаны новы пробашч, адбылася передача Абраза.
У нядзелю 17 ліпеня а 11.00 гадзіне ў парафіі ў Міру, адбылася ўрачыстая святая Імша, якую цэлебраваў кс. Ігар Лашук і кс. Аляксандр, пробашч парафіі Cв. Мікалая з Міру. Падчас Святой Імшы кс. Аляксандр ад свайго імя і ад імя парафіі падзякакваў Ксяндзу-пробашчу Ігару за адчыненае і добрае сэрца, што захацеў перадаць гэты абраз для Мірскай парафіі, а таксама выказаў падзяку Богу за служэнне “такого вялікага святара, які заўсёды ўсміхаецца”.
Пасля смачнага пачастунка пілігрымы разам з Пробашчам накіраваліся ў Мінск.
Падзяка Добраму Богу за Яго светлы Провід!











