Мальтыйская моладзь з Берліна жадае супрацоўнічаць з салезіянскімі парафіямі Беларусі
- Катэгорыя: Навіны
31 сакавіка 2011 г. у Беларусь з нямецкай сталіцы прыбыла моладзь, якая належыць да Мальтыйскага ордэна. Гэты візіт стане пачаткам супрацоўніцтва паміж ордэнам і салезіянскімі парафіямі ў Мінску і Смаргоні.
1 красавіка госці з Берліна сустрэліся са смаргонскай моладдзю, разам з якой абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў па працы з моладдзю.
2 красавіка моладзь з Германіі накіравалася ў Мінск у парафію Св. Яна Хрысціцеля. Удзельнікаў сустрэчы чакаў беларуска-нямецкі вечар культуры. Спачатку моладзь пазнаёмілася адзін з адным, таксама былі прадзстаўленыя прызентацыі пра дзейнасць Салезіянскай моладзі ў Мінску і Мальтыйскай моладзі ў Берліне. Пасля некалькіх гадзін цікава праведзенага часу, усе разам накіраваліся на экскурсію па сталіцы Беларусі.
На заканчэнне дня адбылася святая Імша з удзелам ксяндзоў Ордэна Салезіянаў з Усходняй Акругі, якія ў гэты дзень праводзілі візітацыю ў парафіі. Узначаліў св. Імшу ксёндз-інспектар Джузепе Пелецары.











