Працоўны візіт Мітрапаліта Кандрусевіча ў Аўстрыю і Германію завяршыўся ўдзелам ва ўрачыстасцях сале
- Катэгорыя: Навіны
Пасля завяршэння працоўнага візіту ў Аўстрыю, прысвечанага абмеркаванню кірункаў супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннай дзейнасці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дырэктар «Нацыянальнага Карытас» кс. Віктар Гайдукевіч SDB накіраваліся ў Мюнхен, дзе 31 студзеня 2010 г., ва ўспамін св. Яна Боска, прынялі ўдзел ва ўрачыстасці салезіянскай сям’і.Урачыстасць св. Яна Боско ў нашай парафіі
- Катэгорыя: Навіны
31 студзеня для нашай парафіі - дата незвычайная. А менавіта таму, што на гэты дзень прыпадае ўрачыстасць святога Яна Боско, святара – заснавальніка Таварыства святога Францішка Сальскага, кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў і свецкай асацыацыі Салезыян Супрацоўнікаў.
Мітрапаліт Кандрусевіч падчас візіту ў Германію абмяркуе кірункі супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннай
- Катэгорыя: Навіны
24 студзеня 2010 г. распачаўся візіт у Германію Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дырэктара «Нацыянальнага Карытас» у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB. Падчас візіту, які будзе працягвацца да 31 студзеня, адбудзецца шэраг сустрэч з прадстаўнікамі «Renovabis» і нямецкага «Карытас» для абмеркавання кірункаў супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннай дзейнасці ў Беларусі.
Клопат пра гаіцянскіх дзяцей — клопат пра будучыню нацыі
- Катэгорыя: Навіны
«Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (Мц 25, 40). Менавіта гэтыя словы Езуса, прамоўленыя Ім амаль дзве тысячы год таму, натхнялі арганізатараў і ўдзельнікаў дабрачыннай акцыі на дапамогу дзецям, якія сталі ахвярамі землятрусу на Гаіці. Дадзенае мерапрыемства адбылося 24 студзеня 2010 г. у парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат).
Падрабязней: Клопат пра гаіцянскіх дзяцей — клопат пра будучыню нацыі
Cалезіяне арганізоўваюць дабрачынную акцыю на карысць дзяцей, якія сталі ахвярамі землятрусу
- Катэгорыя: Навіны
24 студзеня 2010 г., ва ўспамін святога Францішка Сальскага, які з’яўляецца галоўным апекуном таварыства салезіянаў, у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат), дзе працуюць ксяндзы салезіяне, адбудуцца адпустовыя набажэнствы, а таксама дабрачынная акцыя на карысць дзяцей, якія сталі ахвярамі землятрусу на Гаіці.









