Евангелле для моладзі - Май
- Катэгорыя: Літургія
Адзіны сэнс жыцця складаецца ў тым, каб дапамагаць усталёўваць Валадарства Божае на зямлі.(Леў Талсты).Евангелле ад Марка, старэйшае з усіх, апісвае пачатак пропаведзі Езуса сцісла, але вельмі ёміста - "Прыйшоў час і наблізілася Валадарства Божае: пакайцеся і верце ў Евангелле". Увесь сэнс пропаведзі Езуса складзены ў гэтых 4-х фразах.
Салезіяне з Беларусі прымаюць удзел у VI капітуле Усходняй Салезіянскай Акругі
- Катэгорыя: Навіны
У панядзелак 26 красавіка 2010 г. у Акцябрскім (Маскоўская вобласць) распачала сваю працу VI капітула Салезіянскай Усходняй Акругі. Да гэтай салезіянскай правінцыі належаць салезіяне, якія працуюць у Беларусі, Грузіі, Украіне і Расіі.Падрабязней: Салезіяне з Беларусі прымаюць удзел у VI капітуле Усходняй Салезіянскай Акругі
Дарадчык Генеральнага настаяцеля таварыства салезіянаў сустрэўся з прадстаўнікамі Мінгарвыканкама
- Катэгорыя: Навіны
15 красавіка 2010 г. кс. Стэфан Тураньскі SDB, дарадчык Генеральнага настаяцеля Таварыства св. Францішка Сальскага (салезіяне), сустрэўся з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама спадаром Міхаілам Ціцянковым і начальнікам аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкама спадарыняй Алай Рабіцавай.
Памяці Благаслаўлёнага Міхала Руа
- Катэгорыя: Навіны
6 Красавіка Салезіянская супольность адзначае стагоддзе з дня смерці першага паслядоўніка Дона Боско - Благаслаўлёнага Міхала Руа. Ён памёр у сваім пакоі ў Вальдокко ў Турыне сто гадоў таму. Салезіяне прысвячаюць памяці гэтага вялікага прапаведніка, асветніка і рэлігійнага дзеяча год святкавання, які пачаўся 31 студзеня гэтага года і скончыцца Міжнародным Кангрэсам "Жыцце Дона Руа ў Гісторыі", які пройдзе ў Рыме з 29 па 31 кастрычніка ў так званым Салезіаніўме.
Рэзурэкцыйная святая Імша
- Катэгорыя: Навіны
На світанні 4 красакавіка 2010 г. у капліцы Св. Яна Хрысціцеля адбылася рэзурэкцыйная святая Імша, якую цэлебраваў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB. Перад святочнай Літургіяй пад урачыстыя пералівы званоў навокал капліцы прайшла працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якая стала сапраўдным сведчаннем таго, што Хрыстус уваскрос.










