Рэкалекцыі ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску правёў кс. Ян Рэчэк
- Катэгорыя: Навіны
10–12 кастрычніка 2010 г. парафія Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат) перажывала дні духоўнага аднаўлення. Рэкалекцыі праводзіў кс. Ян Рэчэк, які прыбыў разам са спадарыняй Станіславай, якую ў Польшчы называюць сястрой. Праз заступніцкую малітву яны маліліся аб унутраным аздараўленні для кожнага, хто прыходзіў у гэтыя дні ў святыню.Падрабязней: Рэкалекцыі ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску правёў кс. Ян Рэчэк
Кардынал Юзаф Томко наведаў парафію Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску
- Катэгорыя: Навіны
8 кастрычніка 2010 г. мінскую парафію Святога Яна Хрысціцеля наведаў папскі легат кардынал Юзаф Томко, былы Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, якога суправаджаў арцыпастыр архідыяцэзіі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У гэтыя дні, з 8 па 10 кастрычніка, ватыканскі іерарх прабываў з візітам у Беларусі з нагоды святкавання 300-годдзя кансэкрацыі мінскай архікатэдры.Падрабязней: Кардынал Юзаф Томко наведаў парафію Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску
Евангелле для моладзі - Кастрычнік: Выхаванне Вучняў
- Катэгорыя: Літургія
"Каб змяніць людзей,трэба кахаць іх.Наш уплыў распаўсюджваецца толькі на людзей, якіх мы кахаем." Іяган Песталоцы.Мы ўжо разважалі пра пакліканні вучняў, гэта падзея падзяліла іх жыцці на "да" і "пасля", а далей да самай смерці, калі яны сталі адданыя свайму пакліканню.
Падрабязней: Евангелле для моладзі - Кастрычнік: Выхаванне Вучняў
Адкрыццё дзіцячага Араторыя 2010
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Развітанне з с. Віялетай
- Катэгорыя: Навіны
У нядзелю 5 верасня нашую парафію пакідае сястра Віялета Врубель. Цяпер яна будзе працаваць у Грузіі. Доўгія 4 гады яна працавала пры нашай парафіі, а таксама парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, што ў Бараўлянах. Незлічоная колькасць удзячных аддай працы с. Віалеты людзей - дзяцей, моладзі, маладых сужанцаў, сталых парафіянаў. Яна дапамагала ўсім, каму толькі магага і нават больш за тое. Яе словы, праца і галоўнае - шчырая ўсмешка НАЗАЎСЁДЫ застанецца ў сэрцах парафіянаў!
Ад імя парафіі выяўляем глыбокую ўдзячнасць нашай "Дырэкторке"с. Віялеце FMA! І жадаем Вам Божага Благаслаўлення на жыццёвым шляху і "урадлівай глебы" у працы на карысць Богу і бліжнім!
Нагадваем, што ў нядзелю 5 верасня а 13.30 кожны парафіянін будзе мець магчымасць развітацца з с. Віалетай.










