Дзень 26 верасня ўсе дзеці за нашай парафіі чакалі з асаблівым захапленнем.
Менавіта ў гэты дзень распачынаў сваю працу дзіцячы араторый.
26 верасня пасля Святой Імшы на 12 гадзін усе дзеці разам са сваімі бацькамі, знаёмымі і сябрамі прыйшлі на свята ў моладзевы цэнтр, на якім урачыста распачаў сваю дзейнасць у гэтым годзе Дзіцячы Араторый.
Усе удзельнікі свята пасля малітвы выправіліся ў падарожжа разам з Алісай, якая запрапанавала павандраваць у краіну цудаў. Урачысты уваход - і ўсе дзеці ў цудоўнай краіне.Не паспеўшы апамятацца, адразу ім на сустрач з'явіўся заяц (с.Вераніка), які згубіў свай любы шарык і чакаў ад дзяцей дапамогі. Доўга прасіць не прыйшлося, бо ўсе з вялікай ахвотай узяліся за працу і праз некалькі хвілін шарык знайшоўся. Выявілася, што ўнутры быў казачны певень, які мог заспяваць і танцаваць.
Пасля смешнага танца з пеўнем з'явіўся Уладар шарыкаў. Ён весела пагуляў з дзецьмі, а напрыканцы паказаў цуд - пайшоў каляровы дождж з канфеці. Але і на гэтым падарожжа не скончылася, бо на дарозе з'явіўся кот з ліліпутамі, якія цягнулі вялікі скарб за сабою. Атрымаць яго праўда было не так проста, але, выканаўшы ўсе патрабаванні, дзеці ўсё ж такі атрымалі свае падарункі.
Дзякуем усім арганізатарам і канешне удзельнікам за цікавае і вясёлае свята!
Матэрыял падрыхтавала Еўтухоўская Дар'я











