У нядзелю 5 верасня нашую парафію пакідае сястра Віялета Врубель. Цяпер яна будзе працаваць у Грузіі. Доўгія 4 гады яна працавала пры нашай парафіі, а таксама парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, што ў Бараўлянах. Незлічоная колькасць удзячных аддай працы с. Віалеты людзей - дзяцей, моладзі, маладых сужанцаў, сталых парафіянаў. Яна дапамагала ўсім, каму толькі магага і нават больш за тое. Яе словы, праца і галоўнае - шчырая ўсмешка НАЗАЎСЁДЫ застанецца ў сэрцах парафіянаў!
Ад імя парафіі выяўляем глыбокую ўдзячнасць нашай "Дырэкторке"с. Віялеце FMA! І жадаем Вам Божага Благаслаўлення на жыццёвым шляху і "урадлівай глебы" у працы на карысць Богу і бліжнім!
Нагадваем, што ў нядзелю 5 верасня а 13.30 кожны парафіянін будзе мець магчымасць развітацца з с. Віалетай.










