Прысвяціць жыццё выхаванню моладзі ў духу любові да Бога і чалавека
- Катэгорыя: Навіны
Успамін св. Яна Боска салезіянская супольнасць у Мінску адзначала напярэдадні, 30 студзеня 2011 г. Заўсёды з радасцю прыбывае на святы ў парафію Св. Яна Хрысціцеля Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, вялікі знаўца маладых сэрцаў. Менавіта выхаванню высакародных сэрцаў у дзяцей і моладзі і прысвячае сябе кожны салезіянін.
Падрабязней: Прысвяціць жыццё выхаванню моладзі ў духу любові да Бога і чалавека
Святы ксёндз Ян Боско назаўсёды ў сэрцах маладых
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
Падрабязней: Святы ксёндз Ян Боско назаўсёды ў сэрцах маладых
Калядны канцэрт музычнага гурта "Небасхіл"
- Катэгорыя: "Небасхіл"
Добрай традыцыяй нашай парафіі сталі канцэрты гурта «Небасхіл» з нагоды Свята Божага Нараджэння. Ужо пяты год запар гучалі 6 студзеня у моладзевым цэнтры Святога Яна Боска і вядомыя калядкі, і новыя спевы. Дарэчы, некаторыя з новых спеваў былі напісаныя бас-гітарыстам і ўдарнікам гурта. Здалося, што яны спадабаліся не менш, чым ужо вядомыя. Упершыню гурт парадаваў слухачоў і знакамітымі “навагоднімі” спевамі, якія адусюль гучаць у пераднавагодні час.
Супольнасць веруючых у Хрыста як духоўнае адзінства. Пастырская сустрэча ў Мінску
- Катэгорыя: Навіны
20 студзеня 2011 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат) адбылася пастырская сустрэча. Яна стала часам разважання над сутнасцю адзінства хрысціянаў. На супольнай малітве сабраліся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоні Дзям’янка, душпастыры і сёстры законныя архідыяцэзіі.
Падрабязней: Супольнасць веруючых у Хрыста як духоўнае адзінства. Пастырская сустрэча ў Мінску
Мітрапаліт падзяліўся аплаткай і патанцаваў разам з дзецьмі Мінска
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Працягваючы традыцыю аплатковых сустрэч, 28 снежня 2010 г. у парафіі Святога Яна Хрысціцеля арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з дзецьмі горада Мінска. Падрабязней: Мітрапаліт падзяліўся аплаткай і патанцаваў разам з дзецьмі Мінска










