Дзень Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Навіны
24 чэрвеня - гэта Дзень Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Ён з'являецца асабліва важным святам для нашай парафіі. У гэты дзень просім аб асаблівым заступніцтве для ўсіх парафіянаў нашага апякуна - найбольшага з народжаных ад жанчыны - св. Яна Хрысціцеля.
Слухайце Мяне, выспы, і ўважайце, народы далёкія: Пан паклікаў Мяне ад улоння, ад нутробы маці Маёй назваў імя Маё і зрабіў вусны Мае, як востры меч; ценем рукі Сваёй накрываў Мяне, і зрабіў Мяне стралою завостранаю: у калчане Сваім захоўваў Мяне Іс 49 1-2
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
- Катэгорыя: Навіны
23 чэрвеня каталіцкі свет адзначыў вялікую ўрачыстасць - Свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У гэты дзень у парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылаля ўрачыстая св. Імша з працэсіях навокал касцёла. Падчас цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл склаў падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам.
Віншуем пробашча з 18-цігоддзем святарства!
- Катэгорыя: Навіны
Сённяшні дзень, 16 чэрвеня 2011 г. для парафіі Св. Яна Хрысціцеля з'являецца паважным днём, бо сёння - 18-я гадавіна святарства для пробашча парафіі кс. Ігара Лашука. Падчас вячэрняй св. Імшы прысутныя парафіяне склалі да Пана Бога малітвы падзякі за Дар Паклікання для кс. Ігара.
Урачыстае закрыццё Цэнтра Моладзі
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
Адноўлены працэс будаўніцтва!
- Катэгорыя: Будаўніцтва










