Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
21 траўня а 18:30 у Цэнтры Моладзі адбылася радасная праграма, прысвечаная яго закрыццю на час летняга адпачынку. Аніматары падрыхтавалі, як заўсёды, займальныя конкурсыі цікавыя танцы. Уваходным квітком на свята быў абавязковы добры настрой і што-небудзь смачнае да салодкага сталу, які, дзякуючы прыходзячай моладзі, атрымаўся па-сапраўднаму шчырым.

Распачалося мерапрыемства з уступнага слова с. Эльжбеты, у якім яна не прамінула ўсіх упэўніць, што пасля летніх канікулаў Цэнтр абавязкова працягне адчыняць свае дзверы ўсім жадаючым, бо былі некаторыя маладыя людзі, якія ўспрынялі слова “закрыццё” у літаральным сэнсе:){webgallery}
{/webgallery}
Пасля конкурсаў распачалася дыскатэка, падчас якой можна было ўволю патанцаваць, крыху падсілкавацца каля падрыхтаваннага агульнымі сіламі садокага стала, вабячы час размовай з сябрамі. Атмасфера была радаснай і, не пабаюся гэтага слова, сапраўды сямейнай.

Трэба адзначыць, што нашая моладзь была рада вітаць гасцей з парафіі Маці Божай Успамогі хрысціянаў, што ў Бараўлянах,  якія прыехалі да нас, каб раздзяліць нашу радасць і добра правесці свой час.

Кожны, хто прыйшоў на закрыццё Цэнтра Моладзі, адчуў сяброўскі настрой і змог атрымаць шмат пазітыўных эмоцый. Але час прайшоў вельмі хутка, і , як усё мае сваё лагічнае заканчэнне, так нечакана скора скончылася і свята. 
{webgallery}{/webgallery}
На заканчэнне с.Эльжбета звярнулася да усіх сабраных са словамі, у якіх пажадала студэнтам паспяховай здачы ўсіх іспытаў падчас сесіі, а школьнікам – добрага адпачынку падчас летніх вакацый. Сястра адзначыла, што адпачынак ад навучанняне не павінен быць адпачынкам ад Пана Бога. Наадварот, маючы больш вольнага часу, кожны малады чалавек павінен паглыбляць сваю веру і дбаць аб сваім рэлігійным жыцці.
{webgallery}{/webgallery}
Праграма скончылася прыгожым танцам – малітвай.
І, вядома, моладзь будзе мець магчымасць сустракацца летам,па-за сценамі Цэнтру Моладзі, але, мне здаецца, усе з вялікім захапленнем будуць чакаць часу яго адкрыцця на новы навучальны год. Але гэта будзе пасля,а зараз, -  наперадзе шчаслівы летні адпачынак, падчас якога трэба набрацца шматлікіх добрых уражанняў і прыгод, каб потым з задавальненем падзяліцца імі з сябрамі.
  
Сваімі думкамі падзялілася Таццяна Ісакава


Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску