5 сакавіка а 19 гадзіне ў Цэнтры Моладзі адбыўся карнавал для моладзі пад назвай “Стылягі”. Кожнаму, жадаючаму прыйсці на карнавал, каб добра правесці час, прапанавалася падабраць касцюм, які б адпавядаў выбранай тэме.
Разынкай карнавала стала ўваходжанне ў яго склад трох святаў, а менавіта: Дня абаронцаў Айчыны, Міжнароднага жаночага дня і дыскатэцы перад Вялікім Пастом.
Праграма распачалася з віншавання дзяўчатамі хлопцаў. Дзяўчаты правялі цікавыя конкурсы, прысвяцілі юнакам прэзентацыю, і галоўным нумарам праграмы стала традыцыйная італьянская піца, якую рабілі самі дзяўчаты.
Затым адбылося віншаванне для дзяўчат. Юнакі таксама правялі конкурсы, споўнілі ўласную песню, і не абыйшлося без маленькіх падарункаў. Першыя дзве часткі свята рыхтаваліся паасобку,і да апошняга моманта ані дзяўчаты, ані юнакі не ведалі,якія сюрпрызы іх чакаюць.
Трэцім нумарам святочнай праграмы сталі танцы і салодкі стол.
Да карнавала далучылася моладзь з архікатэдральнага касцёла, а таксама моладзь са Смаргоні.
Такім чынам, моладзь мела магчымасць па-сапраўднаму весела правесці свой час,каб годна ўвайсці ў перыяд Вялікага Посту.
Ісакава Таццяна