Вялікоднае Чуванне
- Катэгорыя: Навіны
Пасхальная Вігілія ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Навіны
Падрабязней: Пасхальная Вігілія ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля
Набажэнства ў Вялікую Пятніцу
- Катэгорыя: Навіны
2 красавіка 2010 года па ўсім свеце не была адпраўлена ніводная св. Імша. Гэта дзень Смеці Пана - Вялікая Пятніца. Літургія Вялікай Пятніцы адбылася ў нашай парафіі а 19 гадзіне. Духоўны сэнс гэтага дня – укрыжаванне і смерць Збаўцы. Найсвяцейшы Сакрамэнт у гэты дзень змешчаны ў Цямніцы Хрыстовай, а не ў Табернакулюме. Вялікая Пятніца з’яўляецца апошнім прыступкам перад урачыстасцю Уваскрасення Пана.
Прэзідэнт Беларусі скіраваў словы падзякі і віншавання з Вялікаднем у адрас нашай парафіі
- Катэгорыя: Навіны
Прэзідэнт Беларусі скіраваў словы падзякі і віншавання з Вялікаднем у адрас мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат). «Дзяржава высока ацэньвае Вашу працу па духоўна-маральным выхаванні грамадства», — чытаем у пісьме за подпісам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ Наталлі Пяткевіч.Вялікі Чацвер
- Катэгорыя: Навіны
1 красавіка 2010 года ўвесь каталіцкі свет абыходзіў пачатак Пасхальнага Трыдуума - Вялікі Чацвер, дзень устанаўлення Езусам Хрыстом двух найважнейшых Сакрамэнтаў – Эўхарыстыі і Святарства. Менавіта таму напачатку святой Імшы ксяндзы нашай парафіі пачулі словы падзякі і віншавання ад паствы. Кс. Аляксандар Яшеўскі, які ўзначаліў Літургую урачыстай Св. Імшы, падчас сваёй прамовы звярнуў увагу на тую паважнасць, якой з'яўляецца Сакрамэнт Эўхарыстыі ў жыцці кожнага верніка.










