Вялікоднае Чуванне
- Катэгорыя: Навіны
Пасля ўступнай прамовы сятры Віялеты, а таксама дэманстрацыі тэматычнай слайд-прызентацыі, распачалася малітва Крыжовага Шляху, падчас якой вернікі перапрашалі Пана за свае грахі, якімі прыбілі Езуса да крыжа. Кожныю стацыю ўсе прысутныя ішлі за крыжом, разважаючы над мукай Хрыста за правіны свету. Малітва скончылася ля Найсвяцейшага Сакрамэнту 15-й стацыяй - Уваскрасеннем Хрыста.
Пасля перапынку на невялікі пасілак, Чуванне працягнулася дыскуссіяй у суполцы моладзі, тэмай якой быў "Крыж у жыцці чалавека". Моладзь дзялілася сваімі ўражаннямі, можна было пачуць зусім розныя меркаванні.
Пасля, у якасці падзякі Богу, бала адмоўлена малітва Ружанца. Паміж часткамі ружанца вернікі дзякавалі Богу за атрыманыя ласкі, а таксама скаладалі свае інтэнцыі. Прыкметна, што людзі сталага ўзросту вельмі актыўна далучыліся да малітвы моладзі, адчувалася еднасць парафіі, еднасць прыхажан розных пакаленняў.
Завяршылася чуванне малітвай Гадзінак аб беззаганным пачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.
Хацелася б выказаць словы удзячнасці ўсім тым, хто падрыхтаваў Малітву і ўдзельнічаў у Чуванні. Супольная начная малітва дапамагла больш поўна адчуць і зразумець радасную навіну ўваскрашэння Пана.

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з Чування >>>
{pgslideshow id=190|width=100|height=100|delay=3000|image=M}