Вялікапосныя Рэкалекцыі 2010
- Катэгорыя: Навіны
Рэкалекцыі - гэта час духоўнага аднаўлення і ачышчэння роздума над сваім жыццём. У парафіі св. Яна Хрысціцеля рэкалекцыі адбудуцца 6–8 сакавіка 2010 г. З навукай рэкалекцыйнай выступае кс. Аляксандр Мятліцкі SDB. Аўдыа-варыянт першага дня Рэкалекцый можна праслухаць альбо спампаваць на нашым сайце.
{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2010-03-06_recollect-1_miatlickiy_low.mp3{/audio}
Завяршыліся рэкалекцыі для супрацоўнікаў «Карытас»
- Катэгорыя: Навіны
3 сакавіка 2010 г. завяршыліся рэкалекцыі для супрацоўнікаў дабрачыннага каталіцкага фонду «Карытас». Святую Імшу на заканчэнне дзён духоўнага аднаўлення ўзначаліў кс. Віктар Гайдукевіч SDB, дырэктар «Нацыянальнага Карытас» у Беларусі.Падрабязней: Завяршыліся рэкалекцыі для супрацоўнікаў «Карытас»
Пахавальная св. Імша за маці кс. Алега Жураўскага
- Катэгорыя: Навіны
2 сакавіка 2010 у капліцы св. Яна Хрысціцеля была адпраўлена пахавальная св. Імша за п. Марыну, маці кс. Алега Жураўскага, Салезіяніна, які працуе ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дзятлава і парафіі Божага Цела ў Дворцы.
Падрабязней: Пахавальная св. Імша за маці кс. Алега Жураўскага
Дні духоўнага аднаўлення «Карытас». Рэкалекцыяніст - кс. Аляксандр Яшэўскі SDB
- Катэгорыя: Навіны
1 сакавіка 2010 г. у Цэнтры імя св. Лукі ў Ляскоўцы распачаліся дні духоўнага аднаўлення для супрацоўнікаў дабрачыннага каталіцкага фонду «Карытас» з усіх дыяцэзій Беларусі. Трохдзённыя рэкалекцыі распачаліся святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, старшыня Рады па справах Дабрачыннасці, Міру і Справядлівасці.Падрабязней: Дні духоўнага аднаўлення «Карытас». Рэкалекцыяніст - кс. Аляксандр Яшэўскі SDB
Новыя тэхналогіі, новыя адносіны.
- Катэгорыя: Навіны
Супадзенне дзвюх падзей - Свята Марыі Успамогі Хрысціянаў і 43-га Сусветнага Дня Сродкаў Масавай Камунікацыі, тэма якога "Новыя тэхналогіі, новыя адносіны садзейнічаюць развіццю культуры павагі, дыялогу і сяброўства" асабліва важна для салезіянаў. Гэта тэма звяртае ўвагу да таго, як "Сучасныя тэхналогіі спрыяюць фундаментальным зменам не толькі ў сродках сувязі, але і ў чалавечых адносінах".










