2 сакавіка 2010 у капліцы св. Яна Хрысціцеля была адпраўлена пахавальная св. Імша за п. Марыну, маці кс. Алега Жураўскага, Салезіяніна, які працуе ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дзятлава і парафіі Божага Цела ў Дворцы.Пан Бог адараваў кс. Алега Дарам салезіянскага і святарскага паклікання, а яго маці на працягу ўсяго свайго жыцця падтрымлівала яго сваёй малітвай і ахвярамі, каб ён мог добра выконваць даручаныя яму Богам задачы.
Ад імя нашай парафіі выяўляем глыбокае спачуванне а. Алегу і яго сям'і, даручаем свае малітвы аб Вечным Супакоі для памерлай.
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства >>>










