Вербная Нядзеля
- Катэгорыя: Навіны
Касцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяннем, у Пальмовую нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).
Містэрыя Мукі Пана Езуса
- Катэгорыя: Навіны
Малітоўная сустрэча з удзелам гурта "Небасхіл"
- Катэгорыя: "Небасхіл"
14 сакавіка ў Цэнтры Моладзі імя Св.Яна Боско адбылася малітоўная сустрэча з удзелам музычнага гурта "Небасхіл". Тэматам сустрэчы быў "Крыжовы шлях у маім жыцці". Сустрэча праходіла ў фармаце разважанняў з тэматычнымі кампазіцыямі музыкаў. Падчас разважання панаваў утульны добры настрой.
Матэрыял газеты "Звязда": "Раўбiцкi касцёл: быць музею цi вярнуць храм?"
- Катэгорыя: Навіны
Спрэчка за касцёл у Раўбiчах — за дзесяць метраў ад славутых трамплiнаў — iдзе ўжо амаль 20 гадоў. Карэспандэнт "Звязды" сустрэўся ў раўбiцкiм касцёле (музеi) з дырэктаркай Валянцiнай ПІСАРЭНКАЙ i ксяндзом Iгарам ЛАШУКОМ, каб даць абодвум бакам выказацца.
Падрабязней: Матэрыял газеты "Звязда": "Раўбiцкi касцёл: быць музею цi вярнуць храм?"
Другі дзень вялікапосных рэкалекцый
- Катэгорыя: Навіны
У другі дзень рэкалекцый у парафіі Св. Яна Хрысціцеля кс. Аляксандр Мятліцкі SDB звярнуў увагу на такі тэмат як "Прабачэнне Бога і бліжняга". Аўдыа-варыянт другога дня Рэкалекцый можна праслухаць альбо спампаваць на нашым сайце.
{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2010-03-07_recollect-2_miatlickiy.mp3{/audio}










