Мітрапаліт Кандрусевіч сустрэўся з мінскай супольнасцю салезіянаў і іх бацькамі
- Катэгорыя: Навіны
Кожны год у актаву Нараджэння Пана ксяндзоў салезіянаў і сёсцёр салезіянак, якія працуюць у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат), наведваюць іх бацькі. Сёлета ў гэтай каляднай сустрэчы, якая адбылася 26 снежня 2009 г., прымаў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Падрабязней: Мітрапаліт Кандрусевіч сустрэўся з мінскай супольнасцю салезіянаў і іх бацькамі
Адбылася калядная сустрэча Мітрапаліта Кандрусевіча з дзецьмі мінскіх парафій
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
26 снежня 2009 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адбылася калядная сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі мінскіх парафій. Мерапрыемства распачалося цэлебрацыяй святой Імшы, якую ўзначаліў арцыпастыр.Падрабязней: Адбылася калядная сустрэча Мітрапаліта Кандрусевіча з дзецьмі мінскіх парафій
Са святам Нараджэння Божага!
- Катэгорыя: Навіны
Адвэнтовыя Рэкалекцыі. Дзень трэці
- Катэгорыя: Навіны
Сёння, 20 снежня 2009 года пры парафіі завяршыліся Адвэнтовыя рэкалекцыі. На трэці дзень з прамовай выступаў кс. Аляксандар Яшэўскі SDB. Тэматам прамовы быў Сакрамэнт Споведзі і шчырая да яго падрыхтоўка. Прапануем вашай увазе аўдыа-варыянт прамовы, ікі можна праслухаць альбо спампаваць.
(6,2 Мб)
{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2009-12-20_recollect-3_yasheuski.mp3{/audio}
Ксёндз Норберт Вольф: моладзь з Германіі можа павучыцца энтузіязму беларускай моладзі
- Катэгорыя: Салезіянкі сімпозіум
150 год таму, 18 снежня 1859 г., італьянскім святаром Янам Боска было заснавана Таварыства святога Францішка Сальскага (салезіянаў). Паслядоўнікі св. Боска ўжо больш за 10 год працуюць і ў Мінску. Ксёндз Норберт Вольф SDB, прарэктар Салезіянскага тэалагічнага універсітэта ў Бэнэдыктбойерне (Германія), распавёў нашаму карэспандэнту пра дзейнасць салезіянаў у свеце на сучасным этапе, параўнаў сітуацыю ў Германіі і Беларусі, а таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі ад працы салезіянаў у Мінску.Падрабязней: Ксёндз Норберт Вольф: моладзь з Германіі можа павучыцца энтузіязму беларускай моладзі










