Свята дня нараджэння для дзяцей
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Кожны любіць атрымліваць падарункі, запрашаць гасцей і святкаваць разам з сябрамі і знаёмымі дзень свайго нараджэння. Усе дзеці, якія адзначаюць дзень свайго нараджэння летам альбо ў верасні, мелі такую магчымасць, а ўсе астатнія былі гасцямі на гэтым свяце.
Адкрыццё дзіцячага араторыя
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Дзень 27 верасня добра застаўся ў памяці многіх дзяцей. Менавіта ў гэты дзень распачаў сваю дзейнасць у гэтым навучальным годзе Дзіцячы араторый.
Распачалася рэстаўрацыя капліцы-пахавальні ў вёсцы Прасці
- Катэгорыя: Навіны
Рэшткі гістарычных архітэктурных збудаванняў, якіх шмат засталося на тэрыторыі Беларусі, заключаюць у сабе лёс краіны, яе гісторыю і чакаюць свайго адраджэння. Вясною 2009 г., дзякуючы намаганням кс. Ігара Лашука SDB, распачалася рэстаўрацыя аднаго з такіх збудаванняў — капліцы-пахавальні ў в. Прасці (Нясвіжскі раён). Працы вядуцца на аснове праектаў архітэктара Аляксея Яроменкі. У сувязі з адсутнасцю ў архівах арыгінальных дакументаў рэстаўрацыя вядзецца на аснове ўскосных звестак і па аналагах. Пра гісторыю капліцы апавядае кс. Ігар Лашук.
Падрабязней: Распачалася рэстаўрацыя капліцы-пахавальні ў вёсцы Прасці
Адкрыццё Цэнтра Моладзі 2009
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
Выйшла новая версія афіцыйнага сайта Рымска-Каталіцкага Касцёла на Беларусі Catholic.by
- Катэгорыя: Навіны
29 верасня 2009 г. Касцёл у Беларусі адзначае важную дату — патранальную ўрачыстасць святога Арханёла Міхала. У гэтым годзе яна яшчэ і сімвалічная, бо 20 гадоў таму распачалося адраджэнне Касцёла ў Беларусі — новы важны этап у гісторыі хрысціянства на нашай зямлі, аднаўленне яе аблічча. Гэту падзею мы хочам адзначыць выхадам у свет новай версіі інтэрнэт-партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by.Падрабязней: Выйшла новая версія афіцыйнага сайта Рымска-Каталіцкага Касцёла на Беларусі Catholic.by










