Віншаванні для маладых!
- Катэгорыя: Навіны
{webgallery}
{/webgallery}
Сёння, 15 жніўня, ў свята Унебаўзяцця Найсвяйцейшай Панны Марыі, адбыўся шлюб нашых парафіянаў - Іллі Матыяшкойця і Наталлі Шышонкавай!
Ад імя ўсёй парафіі Св. Яна Хрысціцеля шчыра віншуем маладых і жадаем ім шчасцця і сямейнага дабрабыту!
Ад імя ўсёй парафіі Св. Яна Хрысціцеля шчыра віншуем маладых і жадаем ім шчасцця і сямейнага дабрабыту!
Вечныя Шлюбы кл. Паўла Шчарбіцкага
- Катэгорыя: Навіны
{webgallery}
{/webgallery}
15 жніўня, ў свята Унебаўзяцця Найсвяйцейшай Панны Марыі, наш парафіянін - клерык Павел Шчарбіцкі склаў вечныя законныя шлюбы ў Салезіянскай Кангрэгацыі, на рукі ксяндза-Інспектара Усходняй Акругі Джузеппе Пелліццарі. Урачыстасць адбылася у нашым парафіяльным касцёле.
Шчыра віншуем кл. Паўла з вялікай падзеяй ў яго жыцці і жадаем заўсёды ісці выбраным шляхам Слугі Божага з поўным адданнем сябе Богу і бліжнім. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя Ўнебаўзятая заўсёды трымае пад сваёй апекай!
Прапануем тамсама вашай увазе: Фотаздымкі з Урачыстасці
Канцэрт "Небасхіла" ў Полацку
- Катэгорыя: "Небасхіл"
З днём Нараджэння, кс. Аляксандар!
- Катэгорыя: Навіны
6 жніўня - вялікае свята Перамянення Пана. У так вялікі і прыгожы дзень святкуе свой дзень нараджэння ксёндз Аляксандар Яшэўскі SDB. Ён з'яўляецца дырэктарам Цэнтра Моладзі імя св. Яна Боска і дапаможным святаром у парафіі Св. Яна Хрысціцеля.
Ад усяго сэрца віншуем кс. Аляксандра з юбілеем!
Незвычайны канцэрт на ўрачыстасці ў Гудагаі
- Катэгорыя: "Небасхіл"
За 200 кіламетраў ад Мінска каля Астраўца ёсць невялікая вёска Гудагай, куды кожны год прыходзяць пілігрымы, каб схіліць калені перад абразом Маці Божай Шкаплернай. У гэтыя старажытныя і жывапісныя землі прыехаў і гурт "Небасхіл", які спецыяльна запрасілі на гэты фэст, а мы, як вы ведаеце, ад запрашэнняў не адмаўляемся.









